В Шумилинском районе идёт ремонт ФАПов и амбулаторий

Здоровье Новости

Ідзе рамонт ФАПаў і амбулаторый

Устройство дорожки к крыльцу Мишковичского ФАПа.

У маі гэтага года кіраўнік дзяржавы правёў нараду па актуальных пытаннях аховы здароўя, па выніках якой паставіў задачу да канца бягучага года навесці парадак ва ўсіх установах аховы здароўя, удасканаліць сельскія. ФАПы, падкрэсліў ён, павінны стаць своеасаблівымі міні-паліклінікамі – з якаснымі і даступнымі паслугамі, камфортнымі ўмовамі знаходжання. Што робіцца ў гэтым накірунку на Шуміліншчыне – у нашым матэрыяле.

«У маі раённая камісія абследавала ФАПы, быў вызначаны пералік работ на кожным з дзесяці ФАПаў і трох амбулаторый, – расказвае галоўны ўрач ЦРБ Свят-лана Лінкевіч. – Пасля рамонтных работ гэтыя ўстановы аховы здароўя павінны адпавядаць сучасным патрабаванням».

Рамонт устаноў аховы здароўя на асаблівым кантролі ў раённых улад. Так, нядаўна работы кантралявала рабочая група на чале з начальнікам фінансавага аддзела райвыканкама А. С. Сідарэнка. «На рамонтныя работы з раённага бюджэту выдаткавана 140 тысяч рублёў, – паведаміла Алена Савельеўна. – Адзначу, што работы ідуць па плане, бюджэтныя сродкі выкарыстоўваюцца строга па прызначэнні. На вёсцы медыцынскае абслугоўванне павінна быць не горш, чым у райцэнтры».

Па словах галоўнага ўрача ЦРБ С. У. Лінкевіч, работы на ФАПах пачаліся ў пачатку лета. Фактычна на кожнай з устаноў неабходна было выканаць аднолькавыя віды работ – водаадвядзенне, рамонт падлогі, сцен і столі, шмат дзе патрабуецца паднавіць ганкі і падмуркі. Ужо адрамантаваны ФАПы ў аграгарадках Слабада і Амбросавічы, а таксама ў вёсцы Дабея.

На сённяшні дзень работы вядуцца на ФАПах у Язвіне, Башнях, Мішкавічах, Полькавічах і Сіроціне. «Зараз гэтыя ФАПы зачынены, – адзначае Святла-на Лінкевіч. – Але на якасць медыцынскіх паслуг гэта не паўплывала, бо на дапамогу прыйшоў перасоўны мабільны ФАП. ФАПы ў Язвіне і Башнях рамантуюць падрадныя арганізацыі, астатнія ФАПы – работнікі ЦРБ».

Зразумела, што адначасова адрамантаваць 10 ФАПаў і 3 амбулаторыі нялёгка. «Устаноўлены тэрміны, калі вясковыя ўстановы аховы здароўя павінны быць адрамантаваны і пачаць прымаць пацыентаў, – адзначае Святлана Уладзіміраўна. – Уласнымі сіламі выканаць рамонт праблематычна. І тут мы разлічваем на спонсарскую дапамогу арганізацый і прадпрыемстваў. І трэба адзначыць, што многія ідуць насустрач, падстаўляюць плячо. Так, УП ЖКГ Шумілінскага раёна ўжо адрамантавала дах Светласельскай амбулаторыі. Дарэчы, у самы бліжэйшы час мы поўнасцю закончым рамонтныя работы на гэтым аб’екце. ААТ «Ляжні» добраўпарадкоўвае тэрыторыю Крывасельскага ФАПа, Шумілінскі лясгас дапамагае з рамонтам ФАПа ў Полькавічах».

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *