Областной автомарафон «Единый» первую остановку провёл в Шумилино

2023 – Год мира и созидания 85 лет Витебской области День народного единства Общество

Аўтамарафон «Адзіны»: першы прыпынак – у Шуміліне

Абласны грамадзянска-патрыятычны аўтамарафон «Адзіны» свой першы прыпынак зрабіў ў Шуміліне. Шумілінцы сустракалі ўдзельнікаў марафону  каля фрэскі «Сэрца на далонях» на доме №2 па вуліцы Вакзальнай.

Песняй «Сэрца беларуса» вітаў удзельнікаў мерапрыемства народны хор народнай песні «Світанак» раённага цэнтра культуры. З надыходзячым Днём народнага адзінства павіншаваў удзельнікаў аўтамарафону, усіх прысутных начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Руслан Матвейчук.

Першы сакратар абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларусі рэспубліканскі саюз моладзі» Уладзімір Бабічаў расказаў пра аўтамарафон «Адзіны», які стартаваў з абласнога цэнтра 11 верасня, пройдзе па ўсіх раёнах Віцебскай вобласці і завершыцца ў Віцебску 17 верасня – у Дзень народнага адзінства. Да свята ўдзельнікі марафону збяруць выявы 17 муралаў, якія ўпрыгожваюць гарады, пасёлкі, аграгарадкі Віцебшчыны і прысвечаны тэмам ўз’яднання Беларусі і народнага адзінства.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, па справах моладзі, рэлігій і нацыянальнасцей галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Ірына Сафейчанка прэзентавала кнігу «85 год пад небам Віцебшчыны», прысвечаную 85-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці. Кніга створана на падставе матэрыялаў, сабраных кожным рэгіёнам вобласці. Экзэмпляр юбілейнага выдання быў перададзены Руслану Матвейчуку, пазнаёміцца з кнігай можна будзе ў Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі.

Завяршылася акцыя флэш-мобам, калі ўдзельнік мерапрыемства выстраіліся ў форме сэрца і разам спелі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *