Подведены результаты соревнования среди механизаторов Шумилинского района на весеннем севе

Актуалии Сельское хозяйство

Хто лепшы?
У апошнія дні сяўбы зерневых і зернебабовых раённай камісіяй, у склад якой уваходзяць спецыялісты райсельгасхарчу і работнікі прафсаюза работнікаў АПК,  падведзены вынікі раённых спаборніцтваў сярод механізатараў сельгасгаспадарак.
Як нам паведаміў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК І. К. Штуро, на сяўбе зерневых лепшы вынік мае механізатар С. У. Шарыкаў з “Сіроцінскага”, на вывазцы арганічных угнаенняў – У. А. Шыёнак з “Прыдзвінскага”, на рабоце з агрэгатам “Раса” –  М. Ф. Карнілаў з “Прыазёрнага міру”, на падрыхтоўцы глебы да сяўбы – А. У. Пятроў з “Мішневіч”, на сяўбе траў і кукурузы – П. А. Бардзюкоў з “Лаўжанскага”.
Асобна спаборніцтвы праводзіліся сярод маладых механізатараў. Лепшым на сяўбе зерневых тут прызнаны В. М. Каропа з “Шумілінскага райаграсэрвісу”, на падрыхтоўцы глебы да сяўбы – Д. В. Бязрукаў з “Прыдзвінскага”, на ўнясенні ўгнаенняў  – В. М. Аглушэвіч з “Ульскага”.
Лепшыя механізатары будуць узнагароджаны каштоўнымі падарункамі ад райкама работнікаў прафсаюза АПК і аддзела па справах моладзі райвыканкама.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №39 ад 18.05.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *