Доска Почёта Шумилинского района. Николаевское лесничество ГЛХУ “Шумилинский лесхоз”

Главное Новости Экономика

МІКАЛАЕЎСКАЕ ЛЯСНІЦТВА: у рэйтынгу дзявятыя са 180 лясніцтваў Па выніках работы за мінулы год на раённую Дошку гонару занесена Мікалаеўскае лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Шумілінскі лясгас».

Кожны год для работнікаў Мікалаеўскага лясніцтва насычаны і прадукцыйны, тут любяць сваю работу і працуюць шчыра. Хаця мінулы год быў асаблівы. Справа ў тым, што ў 2021 годзе па Мікалаеўшчыне прайшоўся буралом, які нарабіў бяды на тэрыторыі каля 300 гектараў. Летась новы лес (а гэта каля 200 тысяч саджанцаў елак, 35 тысяч бяроз, 30 тысяч сасны, 10 тысяч дубоў) быў пасаджаны на тэрыторыі 60 гектараў. Работнікі лясніцтва сцвярджаюць, што і сёлета агульная плошча пасадак будзе не меншая.

У ходзе санітарна-аздараўленчых мерапрыемстваў было нарыхтавана амаль 40 ты-сяч кубаметраў драўніны. Аб’ёмы ўнушальныя, як вынік – у штогадовым абласным рэйтынгу лясніцтваў Мікалаеўскае займае 9 месца са 180 лясніцтваў.

– Агульная плошча Мікалаеўскага лясніцтва складае 9039,1 га, з іх 8081,4 гектараў пакрыты лесам, – расказвае ляснічы лясніцтва Сяргей Сцепанец. – У нас працуюць 23 чалавекі, пра кожнага з іх можна сказаць шмат ухвальных слоў. Калі сказаць прасцей, то з такімі работнікамі можна выканаць любыя задачы.

Калектыў Мікалаеўскага лясніцтва зладжаны і згуртаваны. Так, Сяргей Сцепанец каля 25 год працуе ў адной звязцы з памочнікам ляснічага Сяргеем Сафончыкам і бухгалтарам Таццянай Мясаедавай. Сапраўдны прафесіянал сваёй справы вопытны майстар Дзяніс Маруцька, леснікі Яўген Барысевіч і Валерый Еранькоў, заўсёды перавыконваюць планавыя заданні вальшчыкі лесу Андрэй Шэдзько, Пётр Хухракоў, Алег Сіпко. У кагорце гэтых вопытных лесаводаў нельга не адзначыць і маладога майстра Алега Савіцкага. У лясніцтве ён працуе толькі трэці год, але паказаў сябе талковым спецыялістам.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *