В Новополоцке прошла встреча Натальи Качановой с активом Белорусского союза женщин Витебской области

2023 – Год мира и созидания Новости Общество

Наталля Качанава: «Жанчыны – моцная сіла»

14 верасня ў Наваполацку адбылася сустрэча старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай з актывісткамі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Віцебскай вобласці.

У актавай зале ААТ «Нафтан» сабралася больш за 600 жанчын. Дэлегацыю нашага раёна ўзначаліла старшыня раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» намеснік старшыні райвыканкама Святлана Цімашэнка.

Наталля Качанава, якая таксама з’яўляецца членам БСЖ, у пачатку свайго выступлення падкрэсліла значнасць гэтай арганізацыі, яе важнасць у вырашэнні многіх грамадскіх праблем. Сустрэча ў Наваполацку ўразіла сваёй маштабнасцю і актуальнасцю ўзнятых праблем.

У пачатку выступлення Наталля Качанава гаварыла пра дэмаграфічную бяспеку і важнасць сямейных каштоўнасцей. У гэтым накірунку дзяржавай робіцца многае, у тым ліку падтрымліваюцца мнагадзетныя бацькі. «Нам патрэбны дзеці! За імі будучае», – падкрэсліла Наталля Качанава. Многія арганізацыі Беларускага саюза жанчын вядуць актыўную работу.

«Жанчыны – моцная сіла», – адзначыла Наталля Качанава. Агульнымі намаганнямі яны вырашаюць пытанні прафілактыкі ўцягнення непаўналетніх у супрацьпраўныя дзеянні. Яны побач з тымі, каму патрэбна дапамога.

Жанчыны задавалі Наталлі Качанавай пытанні, на якія атрымалі кампетэнтныя адказы. Размова ішла пра адукацыю, ахову здароўя, занятасць непаўналетніх, льготы, якія распаўсюджваюцца на бацькоў, што выхоўваць дзяцей­інвалідаў.

СЛОВА – УДЗЕЛЬНІКАМ СУСТРЭЧЫ

Святлана ЦІМАШЭНКА, старшыня раённай арганізацыі БСЖ, намеснік старшыні райвыканкама:

– Сустрэча з Наталляй Качанавай, як заўсёды, прайшла ў атмасферы аптымізму, энтузіязму, жадання ўнікнуць у сутнасць праблемы кожнага. Мерапрыемства было арганізавана ў форме шчырага дыялогу, і гэта спадабалася. Наталля Качанава ў даступнай форме данесла да кожнага дзяржаўную палітыку, важнасць захавання міру ў краіне, адказнасць кожнага з нас за свае абяцанні і зробленыя справы. Спікер нацэліла ўсіх на сур’ёзную плённую работу, актыўны ўдзел у розных грамадскіх і дабрачынных мерапрыемствах. Як сказала Наталля Іванаўна, жанчыны разам – гэта сіла, мы здатныя на многае.

Алена СІНІЦКАЯ, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму:

– На падобнай сустрэчы была ўпершыню. Спадабалася, што ўзнімаліся праблемы развіцця рэгіёнаў, аховы здароўя, мнагадзетных сем’яў і ўвогуле дэмаграфіі ў краіне. Усе пытанні былі па сутнасці, тыя, што цікавяць сёння людзей. Сустрэча прайшла цікава і цёпла. Наталля Качанава ўсіх нас натхніла на добрыя справы.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *