Спортивный праздник к Дню пожилых людей прошёл в Шумилино

Спорт, туризм

«Для тых, хто гады не лічыць» – пад такой назвай на гарадскім стадыёне ў Шуміліне прайшло спартыўна-масавае мерапрыемства, прысвечанае Дню пажылых людзей.

«Для мяне стала добрай традыцыяй напярэдадні Дня пажылых людзей прыходзіць на стадыён, – расказала Тамара Ганчарова. – Тут асаблівая атмасфера – быццам і спаборніцтвы, але ўсе адзін аднаго падтрымліваюць, ды і за прызавымі месцамі ніхто ні гоніцца. Усё шчыра, па-сяброўску».

Напачатку шумілінцы далучыліся да рэспубліканскага марафону па скандынаўскай хадзьбе «Крок да даўгалецця», прайшоўшы вызначаную дыстанцыю на гарадскім стадыёне.

А далей – спартыўныя старты. І вось ужо ўдзельнікі страляюць з пнеўматычнай зброі, радуюцца кожнаму трапнаму выстралу і падтрымліваюць канкурэнтаў. Спа-орнічаюць у дартсе, спрабуюць сябе за шашачнай дошкай. А колькі эмоцый падарыў настольны тэніс? Асаблівы інтарэс выклікалі спаборніцтвы з элементамі футболу – у вароты траплялі практычна ўсе.

Кожны ўдзельнік спартыўных стартаў атрымаў салодкі падарунак ад фізкультурна-аздараўленчага цэнтра і абанемент на бясплатнае наведванне басейна.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *