Оператор машинного доения из КУСГП «Улльский» Екатерина Котелевич стала победителем профсоюзного соревнования за август

Молодёжь Сельское хозяйство

Моладзь выйшла ў лідары

Па выніках штомесячных прафсаюзных спаборніцтваў сярод аператараў машыннага даення сёлета ў лідары пакуль не трапляла моладзь. І калі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова падсумоўвала вынікі надояў па фермах за жнівень, прыемна здзівілася: сваіх старэйшых калег абышла маладая даярка з фермы Лявонава-2 КУСГП «Ульскі» Кацярына КАЦЯЛЕВІЧ. Надой на карову ў групе за жнівень склаў 440 кілаграмаў малака (+180 да ўзроўню 2022 года).

У мінулыя гады па ферме Лявонава-2 лідзіравала яе загадчыца і адначасова аператар машыннага даення Зінаіда Скрыпялёва. «Гэта мой настаўнік, – адзначае Кацярына Кацялевіч. – Як яна навучыла, так і працую. Я повар па прафесіі, калісьці працавала ў Обальскім дзіцячым садзе. Па сямейных абставінах пераехала ў Лявона-ва, тады Зінаіда запрасіла на ферму. Даю кароў восем гадоў, пераможцай прафсаюзных спаборніцтваў выйшла ўпершыню.»

Дарэчы, па прапанове кіраўніцтва КУСГП «Ульскі» Кацярына Кацялевіч нядаўна вывучылася на курсах на асемянатара. Кажа, што атрымліваецца працаваць паралельна і аператарам машыннага даення, і асемянатарам.

Дыплом і падарунак ад прафсаюза пераможцы ўручыла Вольга Пусянкова, падзякавала за працу і пажадала далейшых перамог.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *