Лауреатом областной премии имени Героя Советского Союза З. Туснолобовой-Марченко стала жительница Шумилино Жанна Бохан

Новости Общество

«Мае сыны – мой гонар»

Памочнік выхавальніка дзіцячага сада № 3 г. п. Шуміліна Жанна Бохан сёлета стала лаўрэатам прэміі Віцебскага аблвыканкама імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанка.

З кахання з першага погляду 20 год таму нарадзілася сям’я Бохан. Праз 5 год сумеснага жыцця ў Жанны і Дзмітрыя нарадзіўся сын Алег, яшчэ праз 4 гады – Станіслаў. «Нашы хлопчыкі яшчэ больш аб’ядналі нашу сям’ю, – расказвае Жанна. – Мы па-іншаму сталі глядзець на жыццё. Дзеці вельмі адчуваюць, калі паміж бацькамі пануюць давер, узаемапавага і каханне».

Будучы школьніцай, Жанна займалася валейболам у Любові Бабовай. У валейбол гуляў і Дзмітрый. Таму і нядзіў-на, што ў спартыўнай секцыі апынуўся і старэйшы сын Алег. Зараз у яго багата ўзнагарод за выступленні ў складзе шумілінскай каманды. Робіць першыя крокі ў валейболе і Станіслаў. «Апош-нія гады чатыры мы ўсё сям’ёй ходзім на валейбольныя турніры падтрымліваць каманду СДЮШАР, за якую гуляе Алег, – кажа Жанна. – Пасля гульні любім абмяркоўваць матчы».

Мама з непаўторным замілаваннем расказвае пра сваіх сыноў, пра іх маленькія штодзённыя перамогі. З ліку апошніх – добрая гульня дзесяцікласніка Алега на валейбольным турніры, паспяховае выступленне на прадметных алімпіядах па матэматыцы, рускай і англійскай мовах Станіслава, які вучыцца ў пятым класе. Радуе і тое, што растуць сыны паслухмянымі і шчырымі, захопленымі любімай справай.

У сям’і Бохан усе любяць бульбу –смажаную, вараную, параную, клёцкі, дранікі. Як жартуюць дзеці, маці ведае 100 бульбяных рацэптаў. І што самае галоўнае, усё ў мамы атрымліваецца вельмі смачным. А каб на стале была бульба, яе трэба вырасціць. У сям’і Бохан за гэтым справа не стаіць. Трое мужчын – гэта сіла, з якой і з агароднымі справамі лёгка спраўляцца.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *