21 кастрычніка – РЭСПУБЛІКАНСКАЯ АКЦЫЯ «АДНАВІМ ЛЯСЫ РАЗАМ!»

Новости Общество

Пасадзі сваё дрэва!

Сёлета традыцыйная штогадовая акцыя Міністэрства лясной гаспадаркі мяняе свой фармат: яна ахопіць усе рэгіёны краіны і пройдзеў адзін дзень – 21 кастрычніка.

На працягу дня валанцёры змогуць дапамагчы работнікам лясной гаспадаркі ў аднаўленні ветравальна-бураломных участкаў. Толькі сёлета ў выніку непагадзі пацярпела больш за 3 тысячы га ляснога фонду. Яго неабходна ад-навіць на працягу трох гадоў.

Сімвалічна, што ў гэты дзень у нашай краіне будзе таксама святкавацца Дзень бацькі. Народная мудрасць сцвярджае, што кожны сапраўдны мужчына павінен у сваім жыцці зрабіць тры рэчы: пабудаваць дом, пасадзіць дрэва і выхаваць сына. Акцыя «Аднавім лясы разам!» дасць магчымасць кожнаму беларусу як мінімум выканаць адзін свой абавязак: паклапаціцца пра прыроду!

Для ўдакладнення інфармацыі па ўдзеле ў акцыі можна звяртацца па тэлефонах:
Шумілінскі лясгас – 5-81-99, 5-19-83,
Шумілінскае лясніцтва – 5-16-11,
Мікіціхінскае – 5-16-02,
Мікалаеўскае – 5-16-03, 5-16-04,
Обальскае – 5-16-06, 5-16-07,
Казьянскае – 54276,
Мішневіцкае – 5-16-24.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *