В Оболи отправились в турпоход всей школой

Молодёжь Образование Спорт, туризм

Усёй школай у паход
Добрай традыцыяй у Обальскай СШ  стала ў канцы навучальнага года ўсёй школай адпраўляцца ў турыстычны паход. Да фэсту рыхтуюцца і вучні (прычым усіх класаў), і настаўнікі, і бацькі.
У аўторак  у Обальскай школе быў арганізаваны турзлёт. На  адкрыцці дырэктар школы А. М. Штокін адзначыў, што турзлёт гэта не толькі турыстычнае мерапрыемства, а і магчымасць лепш пазнаёміцца з раёнам, яго гісторыяй. Гэта, зразумела, і фарміраванне здаровага ладу жыцця, духу калектывізму.
Пад трыста ўдзельнікаў свята адправіліся ва ўрочышча Пласкіна. Каманды напачатку рабілі свае міні-лагеры. А затым былі і турыстычная паласа перашкод, і конкурс па краязнаўству,  і выстава турысцкіх газет, і шоў ад саміх удзельнікаў. Адным словам, час праляцеў імгненна. Толькі пазітыўныя эмоцыі прынёс абальчанам турзлёт.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №41 ад 25.05.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *