Ремонты, ремонты… Успеть до зимы.

Новости Экономика

Дах не цячэ і вада гарачая…
Лета – пара гарачая і па аб’ёму работ, якія трэба паспець перарабіць камунальнай службе раёна. Гэты перыяд найбольш спрыяльны для рамонту шматпавярховак. Між іншым, амаль кожнаму пабудаванаму да 90-х гадоў дому ён патрэбны. Пацвярджаюць гэта і звароты грамадзян як непасрэдна ў камунгас, так і да нас у рэдакцыю. Асабліва многа нараканняў на дахі. Як расказаў начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела жылкамунгасу Ю. М. Міцькін, сёлета іх служба як ніколі інтэнсіўна вядзе рамонт дахаў. На сёння ў Шуміліне і Обалі адрамантавана 5100 квадратных метраў дахавага пакрыцця, патрачана 117 мільёнаў рублёў. Праведзены рамонт 1674 кв. м дахавага пакрыцця вясковых шматпавярховак на суму каля 39 мільёнаў. І да зімы гэтыя лічбы значна падрастуць.
А жыльцам радасна, калі іх пажаданні ўлічваюцца і ў дом прыходзіць доўгачаканы рамонт.
Селяціцкая Людміла Анісімаўна (Обаль, Першамайская, 13):
– Рамонту даху мы нарэшце дачакаліся. Для яго правядзення УП ЖКГ дамовілася з будаўнікамі з Полацка.  Спадзяемся, што больш не будзем пакутаваць ад дажджоў.
Барзова Надзея Ягораўна (Обаль, Першамайская, 15):
– Доўга чакалі рамонту даху. Практычна ваявалі з камунгасам. Нарэшце да нас прыслухаліся. Але баімся, што бягучага рамонту  дахавага пакрыцця недастаткова, трэба рамантаваць і міжпанельныя стыкі. Разлічваем  у хуткім будучым на капітальны рамонт нашага дома. Хочацца, каб і фасад аднавілі, і камунікацыі замянілі.
Слышанкова Людміла Генадзьеўна (Обаль, Першамайская, 17):
– Сёлета нашаму пасёлку шмат ўвагі ад УП ЖКГ: дахі рамантуюць, дзе-нідзе цепласеткі мяняюць. А за гарачую ваду ў кватэрах летам асаблівыя словы падзякі.
Зубарава Таццяна Васільеўна (Шуміліна, Ленінская, 12):
– Для жыхароў верхніх паверхаў вельмі важна, каб у доме быў добры дах. У нашым доме шыфер даўно патрабаваў замены, як і выцяжныя трубы. Гэтым летам работнікі камунгасу мяняюць пакрыццё.  Спадзяемся, што рамонт даха зробяць якасна.
Автор Татьяна РОСТОВСКАЯ.
На фота: рамонт дахаў на вуліцы Ленінскай у райцэнтры.
Опубликовано в №64 от 20.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *