Шумилинское райпо приглашает: “Порадуйте себя скидками”

Актуалии Общество Экономика

Парадуйце сябе скідкамі
Сучасны гандаль з яго жорсткай канкурэнцыяй немагчыма ўявіць без цікавых і заманлівых прапаноў  пакупнікам.  Гандлёвыя прадпрыемствы робяць усё магчымае, каб пакупнік аддаваў перавагу менавіта ім. Пра тое, чым прывабліваюць пакупніка ў райспажыўтаварыстве, размаўляем з начальнікам гандлёвага аддзела райспажыўтаварыства Веранікай Іванаўнай ГОМАНАВАЙ.
– Вераніка Іванаўна, спачатку раскажыце, якія скідкі пастаянна дзейнічаюць у магазінах райспажыўтаварыства.
– Палюбілася пакупнікамі акцыя “Скідка ў дзень нараджэння”.  У магазінах “Універмаг”, “Мэбля” і “Будаўнічыя матэрыялы” кожны імяніннік (жыхар раёна) можна купіць прамысловыя тавары са скідкай 10%.
Набывае папулярнасць “Ноч скідак”. У сераду і пятніцу ўсе сельскія магазіны павялічваюць свой рэжым работы на адну гадзіну. На працягу гэтай гадзіны прамысловыя тавары прадаюцца са скідкай 50% гандлёвай надбаўкі.  У Шуміліне акцыя праходзіць кожную пятніцу ў магазінах “Універмаг” з 19.00 да 22.00, “Мэбля” з 18.00 да 20.00 і “Будаўнічыя матэрыялы” з 17.00 да 18.00. Адразу хочацца прывесці прыклад: халадзільнік каштуе 4 780 000 рублёў, а ў “Ноч скідак” яго можна купіць за 4 228 460 рублёў.
Можна парадаваць сябе ювелірнымі ўпрыгожаннямі. Да канца снежня ў аддзеле “Падарункі” (2-і паверх універмага) праходзіць акцыя “Залаты снегапад”: кожны пакупнік атрымлівае скідку 10% гандлёвай надбаўкі.
Пастаяннымі сталі акцыі па продажы тавараў у растэрміноўку без першапачатковых плацяжоў і на выгадных працэнтных умовах. Так, да канца снежня ў  крамах “Будаўнічыя матэрыялы”, “Мэбля”, “Усё для дома” (першы паверх “Універмага”), у магазіне прамысловых тавараў №1 у Обалі і  ў магазіне прамысловых тавараў №6 у Мішневічах  можна набыць прамысловыя тавары на наступных умовах: на суму ад 2 мільёнаў рублёў да 4 мільёнаў – растэрміноўка на 3 месяцы, без першапачатковага плацяжу і без працэнтаў; ад 4 мільёнаў рублёў да 7 мільёнаў – растэрміноўка да 6 месяцаў, без першапачатковага плацяжу і без працэнтаў; звыш 7 мільёнаў рублёў – растэрміноўка да аднаго года, без першапачатковага плацяжу і без працэнтаў у першыя шэсць месяцаў.
Са снежня ў райспажыўтаварыстве стартавала новая рэкламная кампанія для членаў спажывецкага таварыства (пайшчыкаў).
– Спыніцеся, калі ласка, больш падрабязна на гэтай рэкламнай кампаніі.
– Па ўмовах гэтай кампаніі можна набываць тавары на другім паверсе ўнівермага. Пакупніку неабходна прад’явіць кніжку пайшчыка, і ён можа набываць любы тавар без падатку на дабаўленую вартасць. Зноў хачу прывесці прыклад: боты  каштуюць 1 057 000 рублёў, пайшчык іх можа набыць за 880800 рублёў.
– У магазіне адначасова дзейнічае некалькі акцый. Пакупнік можа набыць тавар толькі па адной акцыі ці адразу можа прыняць удзел у некалькіх і атрымаць яшчэ большую скідку?
– Можа прымаць удзел ва ўсіх акцыях, што праходзяць у гэты час у магазіне. Зноў вернемся да тых жа ботаў. Калі пайшчык набывае іх у “Ноч скідак”,  то каштаваць яны ўжо будуць 779200 рублёў.
У аддзеле “Падарункі” можна адразу скарыстацца некалькімі акцыямі – “Скідка ў дзень нараджэння” і “Залаты снегапад”. У выніку атрымліваецца скідка 20% гандлёвай надбаўкі. Напрыклад, залаты пярсцёнак каштуе 2500000 рублёў, а са скідкамі – 2215000 рублёў. А для пайшчыкаў яшчэ больш прываблівы кошт – 1760000 рублёў.
– Вы сказалі, што рэкламная кампанія для членаў спажывецкага таварыства (пайшчыкаў) пакуль што дзейнічае толькі на другім паверсе ўнівермага. Ці будзе пашырацца спіс магазінаў? І яшчэ. У нашай размове мы зусім не закранулі харчовыя тавары.
– Безумоўна, спіс магазінаў, што ўдзельнічаюць у рэкламнай кампаніі для членаў спажывецкага таварыства (пайшчыкаў), будзе пастаянна павялічвацца. Падкрэслю, што гэта кампанія абсалютна новая і толькі пачынае раскручвацца. Упэўнена, што пайшчыкаў у будучым чакае шмат прыемных сюрпрызаў.
Што датычыцца харчовых тавараў, то і тут дастаткова прапаноў. Зразумела, што найбольш іх у “Цэнтральным універсаме”. Вядомая і папулярная  праграма дысконтных накапляльных картак, па якіх можна атрымаць скідку да 3%.
У бліжэйшы час рэкламная кампанія для членаў спажывецкага таварыства (пайшчыкаў)  будзе і ў “Цэнтральным універсаме”. Плануем выдаваць пайшчыкам індывідуальную дысконтную картку, па якой яны будуць атрымліваць скідку 9,09% ад кошту пакупкі. Зноў пакажам на прыкладзе: пакупнік набыў тавары на 500 000 рублёў, а калі прад’явіў дысконтную картку ўніверсама, то сума будзе 485 000 рублёў, а калі яшчэ дадаць дысконтную картку пайшчыка – 440900 рублёў.
– Вераніка Іванаўна, удакладніце: рэкламная кампанія для членаў спажывецкага таварыства (пайшчыкаў) – гэта для новых членаў ці для ўсіх?
– Рэкламная кампанія для членаў спажывецкага таварыства (пайшчыкаў) як для новых нашых пайшчыкаў, так і для ранейшых.
– Вы мяне зацікавілі. Падкажыце, калі ласка, як стаць пайшчыкам?
– Любы чалавек можа стаць нашым пайшчыкам. Для гэтага неабходна з заявай звярнуцца ў праўленне райспажыўтаварыства  і заплаціць узносы. Дарэчы, і па дысконтных картках пайшчыка неабходна будзе звяртацца ў райспажыўтаварыства, бо кожная картка будзе індывідуальная.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №99 ад 14.12.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *