ТЦСОН помогает реализовать творческий потенциал своих подопечных

Мир увлечений Общество

Яе свет і фантазіі – на паперы

Аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН прапаноўвае сваім наведвальнікам шматлікія гурткі, якія развіваюць творчасць і фантазію. Некаторыя ўдзельнікі гурткоў настолькі захапляюцца творчасцю, што “дарастаюць” да таго моманту, калі можна афармляць персанальную выставу работ. У гэтыя дні ў цэнтры арганізавана такая выстава актыўнай удзельніцы гуртка “Серпанцін” Таццяны Вікенцьевай.

Таццяна Вікенцьева атрымала ў Віцебскім каледжы спецыяльнасць мастака па апрацоўцы тканіны, але з-за хваробы не змагла працаваць па спецыяльнасці. Набытыя веды яна развівае і ўдасканальвае ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. На гуртку, які вядзе Зоя Вайцянкова, дзяўчына вышывае, вяжа, робіць падзелкі са стужак і фаамірану. Але асабліва падабаецца маляваць. На выставе малюнкаў – партрэты людзей, букеты кветак, прырода. У цэнтры Таццяна адчувае сябе ўпэўнена і спакойна, тут ёй хочацца тварыць і фантазіраваць, ствараць прыгажосць. Гэтым самым яна стварае добры настрой сабе, маме, настаўнікам і знаёмым.

Ларыса КІСЯЛЁВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *