Представлен логотип избирательной кампании по выборам депутатов

Единый день голосования-2024 Новости Общество

 

Цэнтральнай выбарчай камісіяй Рэспублікі Беларусь прадстаўлены лагатып выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў у адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 года.

«Распрацоўка лагатыпу – толькі адзін са складнікаў шматэтапнай работы, якая праводзіцца ЦВК Беларусі па інфармаванні грамадзян аб выбарах дэпутатаў, якія адбудуцца ў адзіны дзень», – расказаў на пасяджэнні ЦВК Беларусі 10 лістапада намеснік начальніка арганізацыйнага аддзела апарата ЦВК Сяргей Шмарлоўскі.

Асноўны візуальны пасыл – выява дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь і напісанне чырвоным і зялёным колерамі тэксту “адзіны дзень галасавання” – сімвалізуе агульнарэспубліканскі характар мерапрыемства, незалежнасць і свабоду выбару пры прыняцці рашэння ў дзень галасавання.

Знак згоды “галачка” часцей за ўсё ставіцца выбаршчыкамі ў бюлетэнях для галасавання, з’яўляецца адным з элементаў геральдычных сімвалаў Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Дынамічны нахіл шрыфту паказвае накіраванасць у будучае, паступальнае развіццё краіны, стварэнне ў імя будучых пакаленняў, праз асэнсаваны выбар кожнага грамадзяніна.

Падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *