Профилактическая акция по безопасному поведению на дорогах прошла в Слобоской базовой школе

Безопасность Образование

«Флікер – твой пропуск у школу»

У Слабадской базавай школе на працягу трох дзён праходзіла прафілактычная акцыя «Флікер – твой пропуск у школу».

У першы дзень настаўнікі прапанавалі нам гульню-віктарыну «Мой сябар – флікер», падчас якой мы згадалі асноўныя правілы паводзін на дарогах, паглядзелі відэаролікі па правілах дарожнага руху. На наступны дзень усіх чакаў сюрпрыз: раніцай нас сустракалі дзяжурныя і правяралі наяўнасць флікера. Дзеці, у якіх ён быў, атрымлівалі салодкі падарунак. Адзначу, што толькі адзін вучань прыйшоў без флікера. У трэці дзень для малодшых школьнікаў прайшоў майстар-клас па вырабе флікераў. Акрамя гэтага, дзевяцікласнікі падарылі святловяртальныя элементы выхаванцам дзіцячага сада, расказалі і прадэманстравалі, што флікер – гэта не проста бліскучы элемент, а рэальны спосаб захаваць жыццё.

Ксенія ЮРЧАНКА, вучаніца 9 класа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *