На заседании Шумилинского райисполкома рассмотрена подготовка к отопительному сезону 2012-2013 гг.

Актуалии Президент

А колькі таго лета?
“Аб выніках ацяпляльнага сезона 2011-2012 года і падрыхтоўцы да ацяпляльнага перыяду 2012-2013 года,” – гэтае пытанне першым абмеркавалі ўдзельнікі пасяджэння райвыканкама, якое прайшло 25 мая пад старшынствам кіраўніка раёна У. П. Кураннога.
188 сутак доўжыўся мінулы ацяпляльны сезон. Такую лічбу прывёў у сваёй справаздачы на пасяджэнні райвыканкама начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама В. С. Селязнёў. І хоць гэта на 5 сутак менш, чым у папярэдні год, тым не менш за гэты час спалілі 6449 тысяч метраў кубічных прыроднага газу (у папярэднім сезоне 6492), 14898 метраў кубічных дроў (за папярэдні перыяд 14514) 16423 скл. метры кубічныя шчапы (было 19040), 170 тон торфу супраць 769 тон. У структуры паліўнага балансу доля мясцовых відаў паліва знізілася да 38,9%.
Васіль Сцяпанавіч адзначыў, што амаль на 10% знізіліся страты цеплавой энергіі і склалі за ацяпляльны перыяд 21,1%.
Але ўсё адно гэтыя страты аказаліся вышэй 17,9% нарматыўных. Толькі, напрыклад, ацяпленне пустуючага жылля дадало страт на 40 мільёнаў рублёў. Вялікія выдаткі пацягнулі банкаўскія крэдыты, якія УП ЖКГ вымушана была браць на аплату спажытых энергарэсурсаў, прадпрыемства за ацяпляльны сезон заплаціла звыш паўмільярда рублёў за працэнты па крэдытах.
Звышнарматыўны расход паліўна-энергетычных рэсурсаў за кастрычнік 2011–красавік 2012 года перавысіў 505 мільёнаў рублёў.
І хоць у цэлым мінулы ацяпляльны сезон прайшоў без збояў, тым не менш, адзначыў начальнік Энерганагляду Я. М. Лебедзеў, тыя дзве аварыі – у Амбросавічах і Обалі – паказалі, што раёну проста неабходна перасоўная энергакрыніца.
Пра тое, што яшчэ неабходна зрабіць да пачатку халадоў, ішла грунтоўная гаворка на пасяджэнні. Старшыня райвыканкама запатрабаваў ад УП ЖКГ і ўсіх зацікаўленых службаў дакладна прытрымлівацца намечаных аб’ёмаў і графіку работ, карэнным чынам змяніць сітуацыю на такіх аб’ектах, як Мішневіцкі дзіцячы сад, дзе тэмпература зімой не перавышала 14 градусаў. Уладзімір Пятровіч лічыць недапушчальным і той факт, што раён, які мае неабмежаваныя аб’ёмы алешніку і лазы, мае такі нізкі працэнт мясцовых відаў паліва.
Нямала пытанняў члены райвыканкама задалі в. а. дырэктара УП ЖКГ А. М. Догелю. Прадпрыемства адказвае за бесперабойную работу народнагаспадарчага комплексу зімой, за цяпло і камфорт у дамах, у рэшце рэшт за наш дабрабыт.
На выпраўленне сітуацыі нацэлена рашэнне па падрыхтоўцы народнай гаспадаркі раёна да зімы. Рашэнне, у прыватнасці, абавязвае правесці замену 3,7 кіламетра цеплавых сетак пі-трубамі; зрабіць гідраўлічную наладку цеплавых сетак у Слабадзе, Шуміліне, Обалі; да 1 кастрычніка прывесці ў рабочы стан аўтаномныя крыніцы электрычнай энергіі і рэзервовыя цеплагенерыруючыя ўстаноўкі, забяспечыць іх неабходным запасам паліва; да 1 кастрычніка правесці рамонт і ўцяпленне мехмайстэрняў, жывёлагадоўчых памяшканняў, сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення і многае, многае іншае.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №42 ад 29.05.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *