В поисках новых форм работы Шумилинская библиотека превращается в культурно-просветительный центр

Культура Новости

Бібліятэка – цэнтр актыўных людзей

Што такое бібліятэка ў сучасным свеце? Многія скажуць, што гэта месца захоўвання кніг. Сучасная бібліятэка даўно не падобная на сваю папярэдніцу. Кожная цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма – гэта скарбніца ідэй, планаў, напрацовак, інавацыйных формаў. Не выключэнне і бібліятэкі Шуміліншчыны.Бібліятэкары актыўна вядуць культурна-асветніцкую дзейнасць праз выставачную работу, арганізацыю і правядзенне адукацыйных, даследчых і асветніцкіх мерапрыемстваў, рэалізацыю культурна-асветніцкіх праграм.

Даследчая праца – важная частка бібліятэчнай дзейнасці. Сёлета наша сістэма прыняла ўдзел у міжнародным інавацыйным пра-екце «Мая Айчына», заснаваным Акадэміяй народнай энцыклапе-дыі з даследчай работай «Адна на ўсіх Перамога». Па выніках конкурсу мы ўзнагароджаны дыпломам 1 ступені ў намінацыі «даследчая праца». Работа прысвечана гісторыі вёскі Пабеда, якая была вядомая спрад-веку як сяльцо Ловожъ (Ловжа) і з’яўлялася цэнтрам аднайменнай Ловожской воласці (у яе ўваходзіла і Сіроціна, і Шуміліна).

Важнай і неабходнай з’яўляецца работа з дзецьмі па пры-цягненні іх у бібліятэку і арганізацыі вольнага часу. Працуючы па праграме «Класнае» пазакласнае чытанне», дзіцячая бібліятэка напрацавала багаты вопыт работы з дзецьмі. Ён быў абагульнены ў конкурсным матэрыяле, які прыняў удзел у абласным этапе XXXI рэспубліканскага кон-курсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» і ўзнагароджаны дыпломам 3 ступені ў намінацыі «за падтрымку і развіццё чытання».

Пры дзіцячай бібліятэцы створана ініцыятыўная маладзёжная група па арганізацыі каворкінгу на базе чытальнай залы – гэта прастора, дзе кожны зможа знайсці для сябе ўтульны куток для зносін і карыснага правядзення часу.

Шумілінская ЦБС разам з Шумілінскім РЦК прымала ўдзел у абласным сумесным праекце ўстаноў культуры па формах нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва (аўтаклубы і бібліёбусы) «Ура! Канікулы: у аб’ектыве дзеці!». У рамках праекта быў рэалізаваны план мерапрыемстваў, згодна з прапанаванымі модулямі: Веды. Творчасць. Краязнаўчы модуль. Забаўляльны модуль. Дзецям у сельскай мясцовасці ў летні пе-рыяд былі прапанаваны розныя формы работы, асабліва даспадобы ім прыйшліся майстар-класы, маментальны спектакль і забаўляльныя праграмы. За праведзеную работу Шумілінская ЦБС была ўзнагароджана дыпломам.

У жніўні народная літаратурна–музычная гасцёўня «Крыніца» прыняла ўдзел у абласным свяце аматарскіх аб’яднанняў «Яблычны фэст» і прэзентавала візітную картку краязнаўчай тэ-матыкі «Радасць жыцця – у творчасці!», прысвечаную творчас-ці земляка, паэта і пісьменніка Віктара Васільевіча Улюценкі (псеўданім Антон Параскевін), за што была ўзнагароджана дыпломам 2 ступені.

Не застаюцца ў баку ад удзелу ў абласных конкур-сах і бібліятэкі-філіялы. Обаль-ская гарпасялковая бібліятэка-філіял і Мікалаеўская сельская бібліятэка-філіял узнагароджаны сертыфікатамі за ўдзел у абласным конкурсе бібліятэчных дзіцячых гульнявых праграм «Задума».

Найбольш запатрабаванай формай работы ў цэнтральнай раённай бібліятэцы стала правядзенне раённых мітынгаў патрыятычнай тэматыкі. На рахунку шумілінскіх бібліятэкараў мітынг «Афганістан адгукаецца болем»; мітынг-рэквіем «Набат памяці», прысвечаны памяці ахвяр фашызму і 80-й гадавіне Хатынскай трагедыі на месцы масавага расстрэлу яўрэяў Шумілінскага гета; гадзіна памяці «Перад памяццю час бяссільны» ў в. Заграмадзіна з удзелам старшакласнікаў СШ № 2 і вучняў СШ № 44 г. Віцебска і інш.

Уся работа сістэмы будуецца на фарміраванні ў чытачоў актыўнай жыццёвай пазіцыі грамадзяніна-патрыёта, які ганарыцца сваёй краінай; выхаванне любові да Радзімы, свайго краю, пачуцця вернасці Айчыне.

Можа хтосьці не пагодзіцца з намі, але мы лічым, што мітынг, як форма мерапрыемства ў бібліятэчнай рабоце, носіць інавацыйны характар, бо тут выкарыстоўваюцца арыгіналь-ныя і нестандартныя метады і прыёмы.

Калектыў Шумілінскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы плануе і надалей шукаць новыя падыходы ў рабоце і праводзіць цікавыя мерапрыемствы для жыхароў раёна ўсіх узростаў.

Ірына БАРЫСЕВІЧ, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Шумілінскай ЦБС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *