Новые технологии на фермах: видеоконтроль помогает следить за дисциплиной

Сельское хозяйство

Фермы – пад відэакантроль

Фото носит иллюстративный характер.

Новыя тэхналогіі, якія дазваляюць кантраляваць дысцыпліну, прыходзяць і на фермы.Так, сельгаспрадпрыемствы нашага раёна дбаюць пра відэакамеры на сельгасаб’ектах, паведаміла начальнік аддзела арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Марына Панкраценка.

Заяўка на відэакамеры падаецца на Шумілінскі ўчастак Віцебскага занальнага вузла сувязі Віцебскага філіяла «Белтэлекам». Устаноўка адной з іх каштуе 75 рублёў, абслугоўванне – каля дваццаці рублёў за месяц.

«Мы паспелі ўжо ўстанавіць дзесяць відэакамер на жывёлагадоўчых памяшканнях і ўнутры іх у Светласельскім, – расказаў в. а. дырэктара УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» Ігар Сідараў. – З нядаўняга часу існуе кругласутачнае назіранне ў малочным блоку, у прафілакторыі, памяшканні, дзе знаходзяцца цяляты на дарошчванні. Я ў любы момант магу паглядзець, што робіцца на ферме, як і ў колькі гадзін вялося выпойванне цялят, як прайшлі ацёлы і хто пры гэтым прысутнічаў. Увогуле такая мадэрнізацыя фермаў апраўдана, бо гэта дысцыплінуе людзей, дапамагае пазбегнуць злачынстваў. Выгада ёсць і ў эканамічным плане, бо мы зацікаўлены ў здаровых цялятах – не трэба траціць грошы на медыкаменты».

Як паведаміў начальнік Шумілінскага ўчастка РУП «Белтэлекам» Юрый Маскалькоў, атрымалі заяўкі па ўстаноўцы сістэмы кругласутачнага відэаназірання на ферме Непароты ААТ «Прыазёрны мір» і ферме Слабада КУСГП «Сіроцінскі».

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *