Адзін мільён тон збожжа намалацілі аграрыі Віцебшчыны!
Хлебаробы паўночнага рэгіёна ўпісалі ў гісторыю вобласці новую старонку.
Асабліва сімвалічна, што знакавы рубеж узяты напярэдадні галоўнага свята працаўнікоў вёскі. Ужо ў гэтую суботу, 17 кастрычніка, мы адзначым «Дажынкі-2026» у Міёрах. І мільён тон — лепшы падарунак, які аграрыі Віцебскай вобласці паднеслі рэгіёну і краіне.

