С какими достижениями подошли к профессиональному празднику шумилинские страховщики

Новости Экономика

Аберагаць шчасце кліента

Страхавыя работнікі – людзі, абраўшыя сваім жыццёвым прызваннем падтрымку і дапамогу кліентам, якія трапілі ў цяжкую сітуацыю.

Лідар у гэтай сферы ў Беларусі – Белдзяржстрах, які сёлета адзначае 102-годдзе.

– Радуе, што разуменне карысці страхавання і неабходнасці ў сучасным свеце абараняць свае фінансавыя інтарэсы з дапамогай страхавання расце з года ў год, – кажа начальнік аддзела па аказанні страхавых паслуг па Шумілінскім раёне прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Віцебскім раёне Жанна Бужынская.

– У тым ліку сярод кіраўнікоў прадпрыемстваў. На вытворчасці асаблівым попытам карыстаецца страхаванне персаналу ад няшчасных выпадкаў і захворванняў і страхаванне медыцынскіх расходаў.

Гэта добры бонус у сацыяльным пакеце прадпрыемства. Сярод насельніцтва найбольш запатрабаваныя страхаванне нерухомасці і маёмасці, страхаванне ад няшчасных выпадкаў.

Белдзяржстрах прадстаўлены ў кожным раёне краіны, у тым ліку – у Віцебскім, які мае структурныя падраздзяленні на Шуміліншчыне і Гарадоччыне.

– Страхавую кампанію ацэньваюць падчас урэгулявання страхавых выпадкаў, а не падчас заключэння дагавора страхавання. Ну, і вядома, час – заўсёды лепшы суддзя: як арганізавалі разгляд страхавога выпадку, як выплацілі кампенсацыю… На вопыце работы і будуецца давер, – кажа начальнік аддзела. – Адно з яркіх доказаў эфектыўнасці нашай дзейнасці – выбар найбуйнейшых прадпрыемстваў раёна, такіх як ААТ «Обальскі керамічны завод», УП «Шумілінская ПМК‑70», ДЛГУ «Шумілінскі лясгас», УП ЖКГ Шумілінскага раёна. Нам давяраюць, і мы робім усё, каб апраўдаць гэты давер.

Паслугамі Белдзяржстраху актыўна карыстаюцца фізічныя асобы. Акрамя агенцкай сеткі і спецыялістаў самога Белдзяржстраху, дагаворы страхавання можна заключыць і ў пасрэднікаў (ААТ «ААБ «Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк» і РУП «Белпошта»), а таксама анлайн на сайце Белдзяржстраху.

– Праца страхоўшчыка – гэта, у першую чаргу, людзі, а затым ужо тэхналогіі, – зазначае Жанна Анатольеўна. – Нашы работнікі – наша багацце. У аддзяленні працуе 11 чалавек. Агенты ў любое надвор’е і ў зручны для кліентаў час гатовыя заключыць дагавор страхавання, у тым ліку з выездам на дом. Галоўная якасць для поспеху ў нашай прафесіі – эмпатыя і ўменне мець зносіны. Важна растлумачыць кліенту ўсе магчымыя перспектывы, асаблівасці і перавагі страхоўкі: добра, калі поліс не спатрэбіўся, але яго трэба абавязкова аформіць, бо ў жыцці ўсякае можа здарыцца.

Арыенцір Белдзяржстрах трымае на пастаяннае павышэнне якасці абслугоўвання, гатоўнасць аператыўна вырашаць патрэбы кліентаў. Гэта дазваляе ўтрымліваць заваяваныя на рынку пазіцыі і паспяхова спраўляцца з выклікамі часу.

– Карыстаючыся выпадкам, выказваю падзяку і прызнанне ўсім страхавальнікам, кліентам і партнёрам Белдзяржстраху на Шуміліншчыне за аказаны намтдавер і плённае супрацоўніцтва, – падкрэсліла начальнік аддзела. – Таксама жадаю моцнага здароўя, дастатку і дабрабыту сваім калегам, ажыццяўлення ўсіх жаданняў і планаў, спакою і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. І толькі ўдзячных і задаволеных кліентаў!

Алена КАРПУШЭНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *