Работники ООО «Витконпродукт» уверены в качестве своей продукции

2024 - Год качества Экономика

У якасці ўпэўнены

Цэх па вырошчванні птушкі ТАА “Вітконпрадукт”, што ў аг. Слабада, робіць да сямі цыклаў за год. Цыклам лічацца час ад прывозу куранят, іх вырошчванне і здача на забойны цэх.

Некалькі гадоў таму ў Бешанковічах пабудавалі інкубатар, дзе кураняты гадуюцца да чатырох сутак. У гэтым узросце яны пастаўляюцца ў Слабаду. Такія кураняты растуць хутчэй, чым сутачныя, якіх прывозілі раней. Дакладней кажучы, змяняецца перыяд вырошчвання. Калі раней адзін цыкл-абарот складаў 42-44 дні, то зараз – 38-40 дзён. Такім чынам паспяваюць зрабіць да сямі цыклаў за год.

У васямнаццаці памяшканнях цэха па вырошчванні знаходзяцца 570-600 тысяч куранят. «Нашы аператары даглядаюць птушку, кормяць яе энергетычна збалансаваным кормам, без дабаўлення гарманальных прэпаратаў i антыбiётыкаў, – расказаў начальнiк цэха па вырошчваннi птушак Алег Кашнiкаў. – Калi раней галаўное прадпрыемства купляла кармы, то некалькi гадоў таму, калi ўтварыўся аграпрамысловы холдынг “Славянскi Велес”, аб’яднанне на ўласных палетках у дастатковай колькасцi вырошчвае зерне. А ў Лепелi пабудаваны ўласны камбiкормавы завод. Так што мы дакладна ведаем, чым кормiм птушку. I ў якасці сваёй прадукцыi ўпэўнены».

Кураняты, якiя за 38-40 дзён набiраюць вагу 2,2-3 кiлаграмы, адпраўляюцца ў забойны цэх у Шумiлiна. На магутных аўтамабілях за адзiн рэйс перавозiцца амаль пяць тысяч птушак.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *