Сильным духом посвящается!

Общество

Моцным духам прысвячаецца!

«Кожны чалавек сам абмяжоўвае свае магчымасці ці выбірае шлях развіцця і росту», – адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, звяртаючыся да тых, хто сабраўся 2 снежня ў раённым цэнтры культуры на мерапрыемства з нагоды Сусветнага дня інвалідаў.

Гэтыя словы добра пацвярджала выстава, арганізаваная ў фае РЦК, дзе былі прадстаўлены работы жыхароў раёна, здароўе якіх па розных прычынах, здаецца, не дазваляе жыць паўнавартасна. Вышыванкі ў розных тэхніках Святланы Балашэўскай і Жанны Грабнёвай, малюнкі Таццяны Вікенцьевай, малюнкі на дрэве ў тэхніцы выпальвання Аляксандра Халсціннікава яскрава даказваюць, што творчасці, таленту, упартасці няма перашкод. Дарэчы, многія з членаў раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў актыўна ўдзельнічаюць у грамадскай рабоце, прымаюць удзел у розных акцыях і мерапрыемствах, актыўна падарожнічаюць. Іх прыклад з’яўляецца маяком для іншых.

Кіраўнікі раённых арганізацый ГА «Белая Русь» Ірына Шалахава, «Беларускі фонд міру» Людміла Шаўцова, «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа» Таццяна Казакова выказалі прысутным цёплыя словы ўдзячнасці за актыўную грамадзянскую і жыццёвую пазіцыю і ад імя сваіх арганізацый адзначылі актывістаў падзякамі і падарункамі.

Майстар-класы па вырабе сувеніраў для ўдзельнікаў мерапрыемства правялі майстры раённага Дома рамёстваў. Канцэрт з душэўнымі цёплымі песнямі падрыхтавалі работнікі і самадзейныя артысты раённага цэнтра культуры.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *