Профсоюзный правовой приём. Что изменится в Трудовом кодексе с 1 января 2024 года

Закон Общество

ПРАФСАЮЗНЫ ПРАВАВЫ ПРЫЁМ

Што зменіцца ў Працоўным кодэксе?

У раённай бібліятэцы прайшоў прафсаюзны прававы прыём і дзень прававой асветы і прававой культуры. Мерапрыемства правялі Шумілінскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў і прафсаюзны інспектар працы раённага аб’яднання Алена Бублік. На прыём да юрыста прыйшлі прафсаюзныя лідары некаторых арганізацый раёна.

Пытанні тычыліся змяненняў у Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь, якія ўступяць у сілу са студзеня будучага года. У сувязі з гэтым трэба ўносіць папраўкі ў калектыўныя дагаворы. Алена Васільеўна расказала пра асноўныя новаўвядзенні.

Заробак двойчы ў месяц. З 1 студзеня заробак будуць выплачваць два разы на месяц. А яшчэ работадаўца зможа ўтрымліваць з заробку кошт харчавання (калі яно ёсць).

Дзень для дыспансерызацыі. Можна будзе ўзяць выхадны з захаваннем заробку, каб прайсці абследаванне ўрачоў. Работнікам да 40 год прадастаўляецца адзін дзень раз у тры гады. Тым, хто старэй за 40 год, будуць праходзіць дыспансерызацыю штогод. Жанчыны старэй за 53 гады і мужчыны старэй за 58 гадоў атрымаюць для абследаванняў па два дні штогадова.

Скарочаны рабочы дзень. У мнагадзетных бацькоў і бацькоў, якія выхоўваюць дзіця-інваліда, з’явіцца магчымасць скараціць на гадзіну рабочы дзень, пры гэтым заробак захаваецца. Скарочаны дзень перад святамі будзе вызначацца па-новаму для тых, у каго няпоўны рабочы дзень. Скарачэнне будзе прапарцыянальным рабочаму часу. Напрыклад, калі чалавек працуе на паўстаўкі (4 гадзіны), то для яго работа скароціцца на 30 хвілін.

Водпуск. Яго можна будзе дзяліць больш чым на дзве часткі. Як і раней, адна з частак павінна быць не менш за 14 дзён.

Адпускныя. Калі водпуск па графіку, то адпускныя плацяцца не пазней як за 2 рабочыя дні да адпачынку. А з новага года ў Працоўным кодэксе з’явіцца ўдаклад-ненне для тых, хто ідзе ў водпуск не па графіку: грошы павінны прыйсці не пазней, чым праз два рабочыя дні пасля пачатку адпачынку.

Работа па-за офісам. Нормы Працоўнага кодэкса сталі больш гібкімі ў плане работы не з офіса. Замацавана права: удалёнку можна чаргаваць з работай у офісе.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *