Техосмотр прошли?

Актуалии Безопасность Общество

Чаму не прайшлі тэхагляд?

Супрацоўнікі ДАІ правялі на тэрыторыі раёна дэкаду “Дзяржтэхагляд”. У адным з рэйдаў па дарогах раёна ўдзельнічала і карэспандэнт раённай газеты.

Разам з інспектарам дарожна-патрульнай службы Сяргеем Калянковічам і вядучым інжынерам УП “Белтэхагляд” г. Полацка Рыгорам Шыдлоўскім дзяжурылі на аўтадарозе Р-20 – тут ажыўлены рух і днём, і ноччу.

Інспектар ДПС спыняў перш за ўсё тыя легкавыя  і грузавыя машыны, якія не мелі спецыяльных наклеек на лабавым шкле, якія сведчаць аб пройдзеным дзяржтэхаглядзе, ці мелі чырвоныя (іх выдавалі ў мінулым годзе)  – значыць, на машыну або заканчваецца на днях тэхагляд або ён пратэрмінаваны.

“Чаму ў тэрмін не прайшлі  тэхагляд?” – пытаецца С. Калянковіч у жыхара горада Полацка. “Ды ніяк не даходзілі рукі, не было калі”, – апраўдваўся мужчына. Другі парушальнік, які таксама на сваю легкавушку не меў тэхагляду, “толькі збіраўся яго прайсці на наступным тыдні”. На вадзіцеляў складзены адміністрацыйныя пратаколы, ім пагражаюць штрафы ад адной да трох базавых велічынь. Падчас рэйду быў выяўлены дзясятак іншых парушэнняў: перавышэнне хуткасці, непрышпіленыя рамяні бяспекі, тэхнічна няспраўны стан машыны.

Р. А. Шыдлоўскі расказаў, што часта ўдзельнічае ў падобных рэйдах па дарогах вобласці і прыйшоў да высновы, што пратэрмінаваны тэхагляд – даволі распаўсюджанае парушэнне. Вадзіцеляў пужае не сума тэхагляду (на легкавушку яна складае каля 250 тысяч рублёў), а абавязковая дзяржпошліна (дарожны збор), без аплаты якой не атрымаеш пасведчанне аб пройдзеным ТА. Таму нярэдкія выпадкі, калі вадзіцеля двойчы на працягу года штрафуюць за няпройдзены тэхагляд – у такім разе сума штрафу складае ад 2 да 5 БВ.

Усяго за дэкаду “Дзяржтэхагляд” інспектары ДПС выявілі 122 парушэнні правілаў дарожнага руху, падлічыў начальнік ДАІ М. У. Гаралевіч. Прычым, 22 парушэнні тычыліся няпройдзенага тэхагляду. Двум вадзіцелям прыйшлося плаціць штраф за падобнае парушэнне двойчы на працягу года.

Ларыса ЗАЙЦАВА.

Надрукавана ў № 94 ад 01.12.2015 г.



1 комментарий по теме “Техосмотр прошли?

  1. Две причины не проходить техосмотр.

    1. В Шумилинском районе не созданы условия для прохождения техосмотра. Огромные очереди и если в первый день ты не успеешь записаться в 6 утра под дождем и ветром на грязном дворе то ты уже не прошел.
    2. Все мы платим уже больше года дорожный сбор но куда эти деньги уходят непонятно. Качество дорог в Шумилино оставляет желать лучшего. К примеру взять самую основную улицу Ленинскую ,как были выбоины и колдобины даже возле той же редакции «Герой працы» 20,10,5 лет назад. так они и остались.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *