Александр Новик из «Мишневич» перевёз почти три тысячи тонн зерна

Актуалии Сельское хозяйство

З адвозкай спраўляецца адзін
Прозвішча Аляксандра Аляксандравіча Новіка з КУСГП “Мішневічы” – у ліку лідараў сёлетняга жніва (на раніцу ўчарашняга дня на ягоным рахунку 2797 тон перавезенага зерня). На сваім трактары МТЗ 3522 ён адзін спраўляецца з адвозкай зерня ад камбайнаў.
Вось і ў суботу мы знайшлі яго ярка ўпрыгожаны трактар з вялікім прычэпам на полі элітнай пшаніцы, якую ўбіраў на насенне камбайнер П. Л. Якаўлеў.
Аляксандр Новік закончыў Гарадоцкае СПТВ, пасля вайсковай службы армейскі сябар паклікаў на Шуміліншчыну. І вось ужо больш за дваццаць гадоў Аляксандр працуе ў Мішневічах. Вопытнаму механізатару давяраюць самую складаную тэхніку. А актыўны характар штурхае яго да сумяшчэння механізатарскай справы з самымі рознымі заняткамі. Як расказаў Аляксандр Новік, зараз ён выконвае абавязкі механіка і загадчыка майстэрні, а яшчэ ўжо не адзін год на ягоных плячах корманарыхтоўка (за ім замацаваны корманарыхтоўчы комплекс). Дарэчы, дапамагаў падбіраць траву і суседзям – ААТ “Лаўжанскае”. На жніве адвозіць зерне ад камбайнаў. “Днямі завяршаем уборку, дык адразу чапляю дыскатар і пачынаю рыхтаваць глебу пад сяўбу азімых, трэба ж пра будучы ўраджай думаць – тлумачыць А. А. Новік.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў № 66 ад 25.08.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *