Спрашивали — отвечаем. Куда обращаться, если на столбе перегорела лампочка?

Вопрос-Ответ Новости

Ліхтары павінны свяціць на дарогу, а не на прыватны двор

Зараз светлавы дзень невялікі, таму асвятленне вуліц – надзвычай важная і актуальная тэма. За Шуміліна і Обаль у адказе УП ЖКГ, за ўсе астатнія населеныя пункты – Раён электрычных сетак. Як вядзецца работа і якія на сённяшні дзень ёсць праблемы ў гэтым напрамку, пацікавіліся ў кіраўніцтва РЭС.

«Брыгада Раёна электрасетак працуе ў адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта № 119рп ад 1 ліпеня 2020 года «Аб дадатковых мерах па рашэнні актуальных пытанняў жыццядзейнасці насельніцтва», – расказаў начальнік РЭС Уладзімір Волкаў. – У нас на балансе 1966 светлавых кропак у 251 населеным пункце. Самая вялікая іх колькасць на тэрыторыі Лаўжанскага і Каўлякоўскага сельсаветаў».

Асноўную работу па ўстаноўцы светлавых кропак электрыкі правялі летам. Адрасы і схемы, дзе ўстанаўліваць свяцільнікі, давалі сельсаветы, якія ў сваю чаргу ўшчыльную працуюць са старэйшынамі вёсак. Пры гэтым абавязкова ўлічваюцца сацыяльныя стандарты. Згодна з імі ў малых населеных пунктах могуць быць уся-го дзве светлавыя кропкі – у пачатку вёскі і ў канцы. У першую чаргу асвятляюцца сацыяльна значныя аб’екты – магазіны, установы адукацыі, прадпрыемствы, прыпыначныя пункты. З цягам часу ў графік могуць уносіцца карэктывы, бо дамоў і насельні-цтва ў вёсках становіцца менш.

Вядзецца работа і па замене свяцільнікаў на святлодыёдныя (устаноўлена 1108 эканомных лямпачак). Фінансаванне ажыццяўляецца за кошт сродкаў раённага бюджэту. Згодна з планам, да канца 2025 года трэба поўнасцю пераабсталяваць сетку вулічнага асвятлення на святлодыёды, якія лічацца эканамічнымі, экалагічнымі, надзейнымі, у разы больш рэсурснымі.

Уладзімір Волкаў падлічыў, што на рамонт і абслугоўванне вулічнага асвятлення з пачатку года асвоена 34 тысячы рублёў з раённага бюджэту, нядаўна дадаткова выдзелена яшчэ 12 тысяч.

Куды звяртацца людзям, калі на слупах перагарэлі лямпачкі?

«Заяўкі на замену лямпачак варта адрасаваць на нумар 115, а наконт пераносу светлавых кропак – у мясцовыя сельсаветы, – кажа Уладзімір Сяргеевіч. – Адтуль ужо заяўка паступае да нас. Выконваюцца яны на працягу дзесяці дзён. Хочацца акцэнтаваць увагу на тое, што лямпачкі павінны асвятляць дарогу, а не агарод і не двор вяскоўцаў. На жаль, гэта разумеюць не ўсе, іншы раз выказваюць прэтэнзіі».

Зараз заявак у РЭС нямнога, апошнія паступілі з Лаўжанскага сельсавета. «Сёння будзем працаваць у аграгарадку Кар-дон на вуліцы Вінера, – расказаў майстар Сяргей Міляк. – Мяняем лямпачкі на святлодыёдныя. Працаваць у зімовых умовах нялёгка, без адключэння электрычнасці не абысціся. Дзякуй, што людзі з разуменнем адносяцца да часовых нязручнасцяў. Калі закончым работы ў Кардоне, накіруемся ў вёскі Каўлякоўскага сельсавета, адкуль таксама атрымалі заяўкі».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *