На контроле ГАИ безопасность пасажирских перевозок

Безопасность Закон

Пытанне, якое ўзняў Кіраўнік дзяржавы на нарадзе

14 лістапада, ва ўсіх рэгіёнах узята на кантроль. Работу перавозчыкаў штодзённа правярае і шумілінская дзяржаўтаінспекцыя.

У адзін з вячэрніх рэйдаў супрацоўнікі ДАІ запрасілі і карэспандэнта раённай газеты. Увага інспектараў ДПС Яўгена Сташонка і Аляксандра Дземянёва – маршруткам, таксі, аўтобусам, прыватным і дзяржаўным перавозчыкам, якія трымаюць свой шлях па трасе Р-20. Інспектары звяртаюць увагу на тэхнічны стан транспарту, наяўнасць патрэбных дакументаў.

Супрацоўнікі ДАІ прыпыняюць заказны аўтобус, які накіроўваецца ў Полацк. Праверылі дакументы – яны былі ў парадку, не парушана і колькасць пасажыраў. Аднак меліся і заўвагі: не ўсе пасажыры былі прышпілены рамянямі бяспекі. «Згодна з патрабаваннямі Правілаў дарожнага руху вадзіцель павінен быць сам прышпілены і не перавозіць пасажыраў, за якіх ён у адказе, з непрышпіленымі рамянямі бяспекі», – патлумачыў інспектар ДПС Яўген Сташонак.

На першы раз палачаніну вынеслі папярэджанне. Калі на працягу года такое парушэнне ім паўторыцца, будзе пагражаць штраф памерам у 2 базавыя велічыні.

Па падліках старшага дзяржаўтаінспектара ДАІ РАУС Віктара Бурлакова, за першы тыдзень снежня было выяўлена сем парушэнняў сярод перавозчыкаў пасажыраў, асноўныя з іх – незахаванне патрэбнага хуткаснага рэжыму, невыкарыстанне рамянёў бяспекі і няспраўнасць светлавых прыбораў.

Ларыса ЗАЙЦАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *