Если вы не явились в суд по вызову…

Вопрос-Ответ Закон

Вас выклікалі ў суд, а вы не з’явіліся. Што чакае за такія дзеянні?
Штогод у судах разглядаецца вялікая колькасць крымінальных, грамадзянскіх і адміністрацыйных спраў, выконваюцца судовыя рашэнні і пастановы іншых органаў. Так, за мінулы год суд Шумілінскага раёна разгледзеў 178 крымінальных спраў, 592 грамадзянскія справы, 1332 адміністрацыйныя справы. Акрамя таго, на выкананні ў судовых выканаўцаў знаходзілася 9109 выканаўчых вытворчасцей.
Як бачым, у суды выклікаецца вялікая колькасць людзей. Згодна з заканадаўствам нашай краіны ўдзельнікі судавытворчасці павінны добрасумленна карыстацца сваімі працэсуальнымі правамі і выконваць працэсуальныя абавязкі. Асоба, выкліканая ў вызначаным парадку, абавязана з’явіцца ў суд ва ўказаныя месца і час. У выпадку наўмыснага невыканання асобай працэсуальных абавязкаў суд мае права прыцягнуць вінаватага да адказнасці.
У асноўным судовыя пасяджэнні зрываюцца ці адкладваюцца з-за няяўкі абвінавачваемых, пацярпеўшых, адказчыкаў, сведкаў. Уваж-лівай прычынай няяўкі прызнаецца хвароба, працяглая службовая камандзіроўка, якія павінны быць пацверджаны адпаведнымі апраўдальнымі дакументамі. Аб наяўнасці прычын, якія перашкаджаюць яўцы па выкліку ў прызначаны тэрмін, асоба абавязана загадзя паведаміць суду. Грама-дзянін абавязаны з’явіцца ў суд і яму па закону гарантуецца захаванне месца работы і сярэдняга заробку.
За няяўку па выкліку суда ўстаноўлена і крымінальная адказнасць. Так, дзеянні асобы, звязаныя з яе няяўкай без уважлівых прычын у суд, могуць быць квалі-фікаваны па арт. 24.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, як непавага да суда. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае штраф у памеры ад 8 да 50 базавых велічынь ці адміністрацыйны арышт.
Судом Шумілінскага раёна ў 2011 годзе да адміністрацыйнай адказнасці за непавагу да суда былі прыцягнуты 22 чалавекі. З іх 16 чалавек атрымалі адміністрацыйны арышт на розныя тэрміны і 6 чалавек – штраф. За 5 месяцаў гэтага года да адміністрацыйнай адказнасці за непавагу да суда было прыцягнута 5 чалавек.
Паважайце Закон, паважайце правы іншых асоб.
Н. КАМІСАРАВА, кансультант суда Шумілінскага раёна.
Надрукавана ў №44 ад  05.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *