В Никитихинской СШ создан военно-патриотический клуб «Прометей»

2023 – Год мира и созидания Молодёжь Образование

Мікіціхінскіх юных патрыётаў аб’яднаў «Праметэй»

12 снежня у Мікіціхінскай сярэдняй школе імя Героя Савецкага Саюза М. А Ласкунова прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця ваенна-патрыятычнага клуба «Праметэй». Гэты дзень стаў асаблівым для 23 юнакоў і дзяўчат, якія сталі членамі клуба. Вучні школы – актыўныя ўдзельнікі ваенна-патрыятычных школьных і раённых мерапрыемстваў.

«Абяцаю няўхільна выконваць статут клуба, паважаць і шанаваць бацькоў, настаўнікаў і старэйшых, праяўляць клопат пра малодшых, даражыць прыналежнасцю да клуба, для якога вышэйшая каштоўнасць –быць патрыётам Рэспублікі Беларусь», – прагучалі ўрачыстыя абяцанні падчас прыняцця прысягі юнармейцамі клуба.

Павіншавалі моладзь з уступленнем у ваенна­патрыятычны клуб начальнік адасобленай групы Шумілінскага раёна ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў Андрэй Собін, начальнік харчова­рэчыўнай службы вайсковай часці № 44943 Антон Крыльчук, начальнік пажарнага аварыйна­ратавальнага паста ў Мішневічах Уладзіслаў Барадулін, старшыня раённай арганізацыі «Беларускі саюз ваенных маракоў» Віктар Прыходзька. «Толькі той народ можа быць вялікім, які захоўвае памяць пра продкаў, загінуўшых за Радзіму, – падкрэсліў у вітальным слове Віктар Прыходзька. – І вы свята захоўвайце гістарычную памяць. Будзьце сапраўднымі патрыётамі краіны».

Кіраўнік па ваенна­патрыятычным выхаванні Мікіціхінскай СШ Ігар Аляксееў адзначыў, што ў «Праметэя» важныя задачы і вялікія планы.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *