В Обольской СШ открыт клуб «Юный олимпиец»

Образование Спорт, туризм

“Юны алімпіец” у Обалі
Обальская СШ мае багатыя спартыўныя традыцыі. У першую чаргу традыцыі звязаны з грэка-рымскай барацьбой. Трэнер Пётр Ганушчанка выхаваў сем майстроў спорту і звыш пяцідзесяці кандыдатаў у майстры спорту. Зразумела, што з такім слаўным алімпійскім багажом адкрыццё клуба “Юны алімпіец” было вельмі лагічным.
У мінулую суботу ў Обальскай СШ у рамках школьнага Дня здароўя адкрывалі клуб “Юны алімпіец”. На ўрачыстым фэсце прысутнічаў намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў. Анатоль Мікалаевіч выказаў цвёрдую ўпэўненасць, што на бліжэйшых Алімпійскіх гульнях будуць і обальскія спартсмены. А права запаліць сімвалічны алімпійскі агонь атрымаў  член нацыянальнай зборнай Беларусі, чэмпіён Беларусі па грэка-рымскай барацьбе Уладзіслаў Грачухін (на здымку).
Пасля афіцыйнага адкрыцця старт узялі алімпійскія спартландыі, у якіх прынялі ўдзел вучні, настаўнікі, бацькі.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №96 ад 10.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *