5 июня – Всемирный день окружающей среды

Общество Экология

“Зялёная эканоміка: а ты яе частка?”
Сусветны дзень навакольнага асяроддзя адзначаецца 5 чэрвеня. Гэта галоўнае экалагічнае свята заснавана Генеральнай Асамблеяй ААН у 1972 годзе і з тых часоў адзначаецца штогод.
Дата яго правядзення звязана з адкрыццём у гэты дзень Канферэнцыі ААН па навакольнаму асяроддзю. Канферэнцыя прыняла дэкларацыю з 26 прынцыпаў, якімі павінны кіравацца ўсе дзяржавы ў сваёй дзейнасці па ахове навакольнага асяроддзя і рацыянальнаму выкарыстоўванню прыродных рэсурсаў. У ёй упершыню было абвешчана, што ахова і аздараўленне навакольнага асяроддзя для цяперашняга і будучага пакаленняў  — першачарговая задача чалавецтва.
Сусветны дзень навакольнага асяроддзя заснаваны для таго, каб прыцягнуць увагу сусветнай грамадскасці да праблем аховы навакольнага асяроддзя, неабходнасці прыняцця практычных мер па прадухіленні глабальнага экалагічнага крызісу.
Штогод вызначаецца дэвіз Сусветнага дня навакольнага асяроддзя. Сёлетняя тэма — “Зялёная эканоміка: а ты яе частка?”.
“Зялёная эканоміка” — менавіта гэта тэма стане асноўнай на юбілейным Саміце ААН па ўстойлівым развіцці Рыа+20, які пройдзе 20-22 чэрвеня ў бразільскім Рыа-дэ-Жанейра. Менавіта тут 20 год таму прайшоў першы Саміт Зямлі, які стаў гістарычнай па-дзеяй для ўсяго чалавецтва.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №44 ад  05.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *