В Шумилино чествовали школьников – победителей областных и районных олимпиад, конкурсов, спортивных соревнований

Актуалии Образование Общество

Па заслугах і пашана
Напрыканцы навучальнага года адбыўся ўрачысты прыём вучняў і педагогаў адукацыйных устаноў раёна “Зорны алімп-2012”. На сустрэчу была запрошана эліта школ раёна: вучні, якія сталі пераможцамі і прызёрамі абласных і рэспубліканскіх алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў, педагогі, якія падрыхтавалі іх.
У актавай зале Шумілінскай СШ №1 сабралася амаль сто чалавек. Ад імя раённых уладаў вучняў і педагогаў павіншаваў з дасягнутымі поспехамі намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў.
“Хачу адзначыць, што вы дасягнулі высокіх здабыткаў у складанай і напружанай барацьбе сваёй упартай працай. Вашымі дасягненнямі ганарацца бацькі, вашы школы, педагогі, увесь наш Шумілінскі раён,” – адзначыў Анатоль Мікалаевіч, звяртаючыся да прысутных. Ён выказаў словы падзякі педагогам, які не шкадуюць уласных сіл і часу дзеля работы з адоранымі вучнямі.
А. М. Зайцаў уручыў падзякі райвыканкама і падзякі аддзела адукацыі вучням, якія сталі прызёрамі і пераможцамі рэспубліканскай прадметнай алімпіяды, іх настаўнікам.
Кіраўнік аддзела культуры райвыканкама А. Ф. Мацвяйчук узнагародзіў вучняў і педагогаў дзіцячай школы мастацтваў, якія паспяхова выступілі ў абласным і рэспубліканскім конкурсах.
Начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама С. У. Каржуеў уручыў падзякі вялікай групе школьнікаў-спартсменаў, валейбалістам, барцам і іх трэнерам за высокія вынікі ў спаборніцтвах абласнога і рэспубліканскага ўзроўню.
Вучні СШ №1 падрыхтавалі да свята некалькі канцэртных нумароў.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Падзяка раённага выканаўчага камітэта ўручана:
пераможцам абласнога этапу  рэспубліканскай алімпіяды:
Ганне Ляснічай (Шумілінская СШ №1, дыплом першай ступені па працоўным навучанні),
Новікавай Кацярыне (Башнёўская СШ, дыплом 1 ступені па геаграфіі),
Байдаковай Дзіяне (Шумілінская СШ №1, дыплом 3 ступені па матэматыцы),
Казараўцу Андрэю (Шумілінская СШ №1, дыплом 3 ступені па грамадазнаўству);
пераможцу абласнога этапу алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы “Беларусь і Расія: духоўная і гістарычная агульнасць”  Садоўнікаву Андрэю (Обальская СШ);
пераможцу абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Квант” Гузіку Аляксандру (Амбросавіцкая д/с-СШ, дыплом 3 ступені);
пераможцу абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Эўрыка” Канстанцінавай Валерыі (Башнёўская СШ, дыплом 3 ступені);
настаўнікам, якія падрыхтавалі пераможцаў:
Спірыдонавай  Надзеі Міхайлаўне (СШ №1),
Лузгіной Ніне Уладзіміраўне  (СШ №1),
Сахончыку Сяргею Яўгенавічу (СШ №1),
Мігуцкай Марыне Аляксандраўне (Башнёўская СШ),
Трус Кацярыне Аляксандраўне (Башнёўская СШ),
Карнеевай Таццяне Станіславаўне (Обальская СШ),
Пашкевічу Мікалаю Пятровічу (Амбросавіцкая СШ).
Падзяка аддзела адукацыі райвыканкама ўручана:
пераможцам абласнога этапу фестывалю міжкультурных камунікацый (дыплом 3 ступені) вучням Слабадской д/с-СШ: Траццяковай Аліне, Пятровай Марыі, Шынкевічу Кірылу, Селівёрставай Крысціне, Сеньчанка Анастасіі і іх настаўніцы Шкулавай Тамары Аляксандраўне;
пераможцам абласной спартакіяды “Алімпійскія канікулы” (3 месца), вучням Мікіціхінскай СШ Краменскай Вікторыі, Васілеўскаму Уладзіславу, Асаевічу Аляксандру, Плакунову Аляксандру, Лісавай Дар’і, Жыгуновай Ганне, Котаву Паўлу, Калеевай Юліі і іх настаўніку Асташонку Аляксандру Яўгенавічу.
Падзяка аддзела культуры райвыканкама ўручана:
Скорынавай Вользе, вучаніцы дзіцячай школы мастацтваў, лаўрэату II Беларускага адкрытага музычнага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах “Нараджэнне Хрыстова” і яе выкладчыку Скорынавай Алене Ігараўне,
Жукавай Марыі, вучаніцы дзіцячай школы мастацтваў, пераможцы абласнога свята-конкурсу “Віват, аркестр” (дыплом 3 ступені) і яе выкладчыку Жаваранкавай Нэлі Іванаўне.
Падзяка аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама ўручана:
пераможцам першынства Віцебскай вобласці па валейболе: Масько Арцёму, Лазуку Пятру, Ананьеву Дзмітрыю, Кляцкову Дзянісу, Аляшкевічу Аляксею, Грузневічу Віталю, Сіліну Антону, Паўлікаву Мікіту, Прохараву Канстанціну, Цыруліку Яўгену, Ісколу Сяргею, Шэкіну Уладзіславу, Пальвінскаму Ільі, Сушынскаму Антону, Шніпаву Ільі, Лялюгу Вячаславу, Бурлакову Аляксею, Вязіцкаму Уладзіславу, Цвяткову Уладзіславу, Шыёнку Віталю, Пракопчык Інзе, Баранавай Іне, Белавусавай Ганне, Рагозінай Вікторыі, Дунец Кацярыне, Аўсянікавай Алене, Вараб’ёвай Алене, Новікавай Дар’і, Лапіч Лізавеце, Варанцовай Ірыне, Несцярэнка Вераніцы, Бабуська Дар’і і трэнерам ДЮСШ Завадскаму Анатолю Яўгенавічу і Харкавец Людміле Мікалаеўне, якія падрыхтавалі каманды-пераможцы па валейболе;
пераможцу першынства Віцебскай вобласці  па доўгіх кідках Яблыкаву Алегу і пераможцы Віцебскай вобласці па лёгкай атлетыцы Бурданавай Ірыне і трэнеру ДЮСШ Шэдзько Уладзіміру Пятровічу, які падрыхтаваў прызёраў па лёгкай атлетыцы;
пераможцам рэспубліканскіх і абласных турніраў па грэка-рымскай барацьбе: Храмцову Аляксандру, Грачухіну Уладзіславу, Грачухіну Вадзіму, Гулакову Паўлу, Малашэнку Мікіце, Драздову Кірылу, Ганушчанку Ягору, Кучмарову Дзмітрыю, Грачухіну Яўгену, Нігмадзянаву Антону і трэнеру ДЮСШ па грэка-рымскай барацьбе Ганушчанку Пятру Васільевічу.
Надрукавана ў №44 ад  05.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *