На Шумилинщине набирают обороты новогодние мероприятия

2023 – Год мира и созидания Культура Новости Общество

«Дэфіле» Дзедаў Марозаў і Снягурак

22 снежня ў Шуміліне прайшло традыцыйнае шэсце Дзедаў Марозаў, Снягурак і запальванне галоўнай ёлкі.

Гэта быў дванаццаты парад казачных герояў (упершыню галоўныя персанажы навагодніх святаў прайшліся па нашым райцэнтры ў 2012 годзе).

Сёлета казачнае шэсце ўзначаліў галоўны апякун надыходзячага 2024 года па ўсходнім календары – важны Дракон, якога суправаджалі сімвалы адыходзячага года Трусы. Усяго «дэфіле» аб’яднала больш за 250 казачных персанажаў, з якіх большасць складалі, канешне ж, Дзяды Марозы і Снягуркі.

Галоўныя падзеі разгарнуліся каля навагодняй ёлкі ў парку. Песні, танцы, музыка стваралі святочную атмасферу. Здароўя і міру, дабрабыту і кахання, поспехаў і шчасця пажадаў са сцэны галоўны Дзед Мароз раёна. Не абышлося без інтрыг злога «Камп’ютарнага Віруса», які перашкаджаў запаліць агеньчыкі на ёлцы. Але ўсе разам шумілінцы перамаглі – і навагодняя прыгажуня зазіхацела рознакаляровымі гірляндамі, а прысутныя павялі вакол яе карагод пад навагодні гімн­шлягер «В лесу родилась ёлочка». Добрыя Марозы і Снягуркі выслухвалі вершы маленькіх шумілінцаў і шчодра дзяліліся цукеркамі.

Старт раённым навагоднім святам дадзены.

З надыходзячым Новым годам!

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Фота Аляксандра ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *