«Зелёная жатва» набирает обороты в хозяйствах Шумилинского района

Молодёжь Сельское хозяйство Экономика

Сто рулонаў за дзень
“Шумілінскі райаграсэрвіс” адным з першых у раёне прыступіў да корманарыхтоўкі. Усяго ў гаспадарцы першым укосам трэба скасіць 1664 гектары травы.
Мы пабывалі на касавіцы ва ўрочышчы Залессе. Тут заспелі дырэктара прадпрыемства У. А. Арлова. “Кіраўнік асабіста правярае якасць нарыхтоўкі кармоў, вышыню зрэзу травы, – расказалі механізатары. – Вось і сёння за дзень ён прыехаў да нас ужо ў трэці раз”.
На палетках работа камбінаваная: услед за касілкай пасля папярэдняга прасушвання травы ідуць граблі, затым – прэс. На адным з прэсаў працуе Аляксей Латышаў (на здымку).  “На прасаванні сена працую другі год, – расказвае малады механізатар. – У самы “ўраджайны” працоўны дзень паспяваю спрасаваць да ста рулонаў”.
На супрацьлеглым баку поля працуе кормаўборачны камбайн КВК, якім кіруе механізатар Ігар Шытаў. Брыгадзір Н. А. Волкава хваліць механізатара за ягоную працавітасць і надзейнасць. А яшчэ кіраўніцтва райаграсэрвісу ўхвальнае слова сказала пра Аляксандра Шабанава, які працуе на касілцы, пра  Ігара Цялушкіна, які працуе з граблямі.
“Увогуле тэхнікі для касавіцы хапае, каб толькі яна не псавалася, – кажа Уладзімір Антонавіч. –  Нават дапамагаем “Лаўжанскаму”,  адправілі туды з касілкай аднаго з лепшых механізатараў –  Яўгена Броўкіна.  На прадпрыемстве ёсць дзве спецмашыны для рамонту ў палявых умовах: са зварачным апаратам нашы рамонтнікі, нібы хуткая дапамога, выязджаюць на любое поле. Вось толькі неабходныя запчасткі не заўсёды ёсць, пакуль купім іх ды ўстановім – губляецца час”.
Сянаж і спрасаванае сена  звозяць да бліжэйшай фермы Залессе, каб зімой было зручна браць кармы.  Трамбоўка на сянажнай траншэі вядзецца кругласутачна. Усіх механізатараў (іх задзейнічана на нарыхтоўцы кармоў каля сарака чалавек) кормяць два разы. Калі няма дысцыплінарных парушэнняў, то вылічваюць толькі 20% кошту абедаў. За абед гэта выходзіць каля чатырох тысяч рублёў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №45 ад 08.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *