Профсоюз работников АПК Шумилинщины присоединился к акции «Наши дети»

Общество

Пастукаўся прафсаюзны Дзед Мароз

Напярэдадні навагодніх святаў і Калядаў у дзверы вясковых дзяцей, якія маюць праблемы са здароўем і чые бацькі працуюць у сельскай гаспадарцы, пастукаўся прафсаюзны Дзед Мароз.

Ролю казачнага героя выконваў старшыня прафсаюзнай арганізацыі ТАА «Вежа» Юрый Афанасьеў, а падарункі прадаставіла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова. Дзеці атрымалі ад прафсаюза таксама і сертыфікаты ў магазін «Ершык». Дзед Мароз быў вельмі гасцінным, уручыў ласункі ўсім дзецям з наведаных сем’яў: Карыне, Паліне і Вадзіму Чэкліным з Мікіціхі, Дзянісу Бачкову з Добрына, Савелію, Мікіту і Арцёму Сцяпанавым з Лескавіч, а таксама іх двухгадовай пляменніцы.

«Такога вясёлага свята ў нашым доме яшчэ не было, – падзялілася ўражаннямі Алена Сцяпанава. – Дзеці вельмі чакалі гасцей і рыхтаваліся. І былі дужа рады бачыць вясёлага Дзеда Мароза, з вялікім мяшком падарункаў. Атрымалі незабыўныя ўражанні на цэлы год. Дзякуй арганізатарам за казку і цудоўны настрой».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *