Два турнира по мини-футболу прошли накануне Рождества в Шумилино

Молодёжь Спорт, туризм

Напярэдадні свята Раства фізкультурна-аздараўленчы цэнтр арганізаваў два адкрытыя раённыя турніры па міні-футболе.

5 студзеня змагаліся 8-11-цігадовыя футбалісты. Шумілінскія трэнеры Уладзіслаў Траццякоў і Сяргей Сахончык сфарміравалі са сваіх выхаванцаў чатыры каманды. «Гэты турнір – магчымасць для кожнага юнага спартсмена паказаць сябе, – падкрэслілі трэнеры. – Каманды, можна сказаць, эксперыментальныя.

Па выніках спаборніцтваў сфарміруем зборную для ўдзелу ў абласных спаборніцтвах». У госці да шумілінскіх футбалістаў прыехала «Зорка» Віцебскага гарадскога цэнтра дзяцей і моладзі.

Сустрэчы праходзілі цікава, юныя футбалісты імкнуліся паказаць усё, што ўмеюць. Перамагла на турніры каманда «Форвард-1» Шумілінскай СШ № 1, дапоўнілі прызавую тройку каманды «Брыкет-1» і «Брыкет-2» Шумілінскай СШ № 2. Лепшым футбалістам спаборніцтваў стаў Дзяніс Данчанка («Форвард-1»).

У суботу футбольную эстафету прынялі дарослыя футбалісты. Шуміліна, Віцебск, Глыбокае, Бешанковічы і Полацк – вось геаграфія каманд-удзельніц.

Спаборніцтвы прайшлі ў напружанай барацьбе, яўным лідарам на пляцоўцы выглядала віцебская «Брыганціна», якая і выйграла турнір. Гонар Шуміліншчыны абаранялі каманды «Алмаз» і «Шуміліна».

Ухвальных слоў заслужылі маладыя фут-балісты з «Алмаза». Нягледзячы на сваю маладосць, яны гулялі да апошняга, навязвалі барацьбу на кожным кутку пляцоўкі. Як вынік – трэцяе месца. І гэта вельмі добры вынік, які даказвае, што ў шумілінскага футбола ёсць будучыня.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *