В финальных «Играх разума» победила сборная Слободской и Обольской школ

Молодёжь Новости Общество

Фінальныя гульні розуму. Усё вырашыў брэйн-рынг

4 студзеня ў раённым цэнтры культуры прайшоў фінал «Гульняў розуму»,на якім разыгрывалася вялікая сава. Нагадаем, што арганізатарамі яе выступалі раённы цэнтр культуры, райкам ГА БРСМ і раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

На папярэдніх трох этапах двойчы перамог «Эпіцэнтр» Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый і «Неблагая кампанія» Шумілінскай СШ № 1.

Тэматыка апошняй гульні – Новы год, сімвал года –дракон, мая Радзіма – Беларусь. Першы этап –«Свая гульня». Шэсць каманд цудоўна праявілі сябе і заваявалі заліковыя балы. Усё вырашыў брэйн-рынг. Ачкі атрымлівалі толькі тыя, хто быў дасведчаны ў розных сферах навагодніх і калядных святаў.

Па выніках фінальнай гульні вялікую саву забрала зборная каманда Обальскай і Слабадской школ «4+2», другім стаў «Эпіцэнтр», трэцяй – «Неблагая кампанія».

«ЯК ВАМ ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫ ТУРНІР?»

Настаўнік Слабадской школы Уладзімір Кучко (ка-манда «4+2»):
–  «Гульні розуму», якія праходзілі на працягу года, – вельмі добры праект. На мой погляд, менавіта інтэлектуальных турніраў ці спаборніцтваў у нас малавата. Відаць, таму чатыры гульні прайшлі на ўра: і атмасфера цудоўная, і свой узровень ведаў падымаеш. Хочацца працягу серыі інтэлектуальных гульняў. Мы, удзельнікі, гатовы на любы варыянт.

Першы сакратар райкама ГА БРСМ Вікторыя Бяляева, адзін з арганізатараў «Гульняў розуму»:
–  «Гульні розуму» ўдаліся. Гэта быў сумесны праект райкама ГА БРСМ, раённага цэнтра культуры і раённага аб’яднання прафсаюзаў. На працягу года каманды з задавальненнем удзельнічалі. Усе этапы праходзілі ў непрадказальнай барацьбе, як вынік – за сезон з совамі тры каманды. Зразумела, што сёлета інтэлектуальныя спаборніцтвы будуць мець працяг. Думаю, што і каманд-удзельніц будзе больш: пасля другой і трэцяй гульняў многія выказвалі жаданне паўдзельнічаць у наступнай серыі гульняў.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *