В Шумилинской СШ №1 пройдет ЦЭ

Молодёжь Новости Образование

 

У Беларусі вызначаны пункты правядзення цэнтралізаваных экзаменаў. Усяго для здачы ЦЭ вызначана 114 пунктаў, 22 з іх – у Віцебскай вобласці.

Як паведаміла начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая, у Шумілінскім раёне ЦЭ пройдзе ў Шумілінскай СШ № 1. Тут цэнтралізаваны экзамен будуць здаваць выпускнікі шумілінскіх СШ № 1 і СШ № 2, Мікіціхінскай СШ, Обальскай СШ і Кардонскай СШ.

Цэнтралізаваны экзамен пройдзе 27 і 30 мая. Таксама ўсе выпускнікі прымуць удзел у агульнарэспубліканскай рэпетыцыі цэнтралізаванага іспыту 27 студзеня.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *