Не за горами и персональная выставка фотографа Дежица

Мир увлечений Экология

Перед грозой

Не за гарамі персанальная выстава
Жыхар аграгарадка Крывое Сяло Адольф Адольфавіч Дзежыц паўсотню гадоў захапляецца фотасправай.  Старт для гэтага даў школьны фотагурток. “Пачынаў са “Змены-8”, потым былі “Кіеў”, “Зеніт” і іншыя савецкія плёначныя фотаапараты, – расказвае Адольф Адольфавіч. – Жыццё прымусіла ісці ў нагу з часам і перайсці на лічбавую фотакамеру. Але ж усё роўна працэс фатаграфавання і друку здымкаў савецкім чорна-белым фотаапаратам – самы цікавы і захапляльны”.
Будучы студэнтам Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, А. А. Дзежыц разам з сябрамі стварыў фотаклуб  “Радуга”. Займаліся сур’ёзна, нават бралі ўрокі ў вядомага фотамастака Зіновія Шэгельмана.
І зараз, працуючы намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Прыдзвінскі”, Адольф Адольфавіч не расстаецца з фотаапаратам.  Вельмі любіць фатаграфаваць прыроду, рабіць макраздыманні. У будучым плануе арганізаваць сваю персанальную выставу.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №46 ад 12.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *