Альтернатива пластиковым цветам на кладбище. Предлагаем варианты

Общество Экология

Ці ёсць экаальтэрнатыва пластыкавым кветкам?

На Радаўніцу і Тройцу нашы людзі нясуць на могілкі штучныя кветкі. А леташнія, выцвілыя ад сонца і брудныя ад пылу, выкідваюць за агароджу могілак. Разам з тым, у апошні час усё часцей узнімаецца тэма шкоды, якую прыносяць прыродзе кветкі, зробленыя з таксічнага пластыку. Трэба мяняць свае звычкі, неяк па-іншаму, больш экалагічна, шанаваць памяць продкаў і ўпрыгожваць могілкі.

Чаму штучныя букеты шкодныя? Як правіла, пялёсткі штучных кветак вырабляюць з сінтэ-тычных тканін і афарбоўваюць таксічнымі анілінавымі фар-бамі. Сцябліны робяць з нізкаякаснага пластыку. А сарцавіны і дробны дэкор – з пафарбаванага пенапласту, які пры награванні на сонцы выдзяляе канцэрагенны стырол. Такія букеты даволі хутка ператвараюцца ў адходы, якія ніяк не перапрацоўваюцца, бо ўтрымліваюць шмат складнікаў, якія цяжка раздзяліць. Тэрмін іх раскладання – ад 100 да 500 гадоў. І ўвесь гэты час яны вылучаюць таксічныя рэчывы, забруджваючы глебу і грунтавыя воды. Спальваць жа штучныя

букеты небяспечна, бо, згараючы, яны выдзяляюць у паветра цяжкія металы і дыяксіны, што негатыўна ўплывае на здароўе людзей.

Ці ёсць усё ж такі экаальтэрнатывы пластыкавым кветкам? Чым іх можна замяніць, каб упрыгожыць могілкі?

‹Пасадка мнагалетніх раслін

Галоўная экалагічная альтэрнатыва штучным кветкам – садзіць жывыя. Гэта даступна і даўгавечна. Так рабілі нашы продкі, якія не проста ўпрыгожвалі магілы, а высаджвалі расліны, у якія закладваўся сэнс. Напрыклад, хвойныя сімвалізавалі вечнае жыццё. Традыцыйна жалобнымі лічацца белыя лілеі, хрызантэмы, гваздзікі і чырвоныя ружы.

Прапануем варыянты мнагалетніх кветак для азелянення магіл, якія добра растуць і патрабуюць мінімум догляду.

Гарыца (імшанка, ці ірландскі мох). Утварае шчыльны зялёны дыван. Цудоўная альтэрнатыва штучным пакрыццям.

Маладзіла. Непатрабавальны да глебы. Ёсць шмат сартоў з рознай афарбоўкай. У дыван з маладзіла рэдка ўкліньваецца пустазелле.

Ясколка. Вельмі хутка разрастаецца, утвараючы пышную падушку. Дзякуючы кветкам нагадвае беласнежнае воблака.

Армерыя прыморская.Адметная сціплымі шарыкамі малінавага колеру, доўга цвіце. Шчыльныя зялёныя купіны ўстойлівыя да засухі.

Лаванда. Кусцікі захоўваюць дэкаратыўнасць і пасля цвіцення.

Гваздзіка травянка. Мае шчыльныя купіны, утварае яркі дыван падчас цвіцення.

Цыбульныя кветкі, якія штогод будуць квітнець на Радаўніцу: цюльпаны, крокусы, гіяцынты, ландышы, нарцысы.

‹Букеты і кампазіцыі з сухацветаў. Яшчэ адной добрай альтэрнатывай штучным кветкам з’яўляюцца букеты з сухацветаў. Можна выкарыстоўваць вырашчаныя на ўласных палях бяссмертнік, стаціцу, злакавыя культуры.

‹Ружы з металу ці керамікі

Калі сваякі пахаваны далёка і ў вас няма магчымасці часта ездзіць палоць пасаджаныя кветкі ці прыносіць свежыя ды ставіць у вазу, можна проста пакласці гранітную пліту ці плітку з керамаграніту і прымацаваць да яе каваную ружу. Альбо ёсць і яшчэ добры варыянт – кветкі з керамікі. Гэта не толькі экалагічна і даўгавечна, але і вельмі прыгожа. Пластыкавыя ж зялёныя дыванкі, якія апошнім часам людзі кладуць на могілках, каб не расла трава, можна замяніць адмысловымі дробнымі каменьчыкамі (іх ця-пер багаты выбар).

Памяць пра продкаў не павінна прыводзіць да забруджвання зямлі, якую яны так любілі.

Па матэрыялах СМІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *