С 9 декабря 2019 года по 10 января 2020 года проходит новогодняя благотворительная акция «Наши дети»

Актуалии Общество

Рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”

З 9 снежня 2019 года па 10 студзеня 2020 года будзе праходзіць навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”.


Падчас акцыі прадстаўнікі мясцовых органаў улады, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна наведаюць дзіцячы сацыяльны прытулак і дом сямейнага тыпу. Яны павіншуюць дзяцей з Новым годам і Калядамі, уручаць падарункі, дапамогуць у рашэнні праблем. Да дабрачыннай акцыі таксама далучацца грамадскія аб’яднанні.
Выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулка ДУА “Шумілінскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр” і выхаванцы дзіцячага дома сямейнага тыпу з нецярпеннем чакаюць гасцей. Кожны жыхар нашага раёна можа стварыць маленькі цуд для тых, хто асабліва мае патрэбу ў гэтым.
Дзеці, якія засталіся без папячыцельства бацькоў, вельмі ўдзячны людзям, якія неабыякавы да іх лёсу і прымаюць у ім актыўны ўдзел.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па тэлефонах: 4-57-48 – дырэктар Уласевіч Юлія Уладзіміраўна, 5-61-33 – загадчыца прытулка Крыўко Наталля Пятроўна, 5-83-36 – маці-выхавальніца Цярэнцьева Святлана Мікалаеўна.
Апублікавана ў №96 ад 10.12.2019 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *