Валентина Клецкова и Ольга Курбацкая награждены Почетной грамотой райисполкома за многолетний труд

Общество

Год юбілеяў і прызнання
У лютым адразу два работнікі “Беларусбанка” – спецыялісты па аказанні рознічных паслуг Валянціна Аляксандраўна Кляцкова з Мікіціхі і Вольга Уладзіміраўна Курбацкая з Обалі (на здымку) – атрымалі Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта. Узнагарода банкірам – за іх шматгадовую добрасумленную працу, за якасную арганізацыю работы, вялікі асабісты ўклад у фарміраванне, падтрыманне і павышэнне іміджу банка сярод насельніцтва.
Абедзьве працалюбівыя, выключна прыстойныя, дысцыплінаваныя, кампетэнтныя спецыялісты. Адсюль – заслужаныя аўтарытэт і павага кліентаў і кіраўніцтва банка. Валянціна Аляксандраўна Кляцкова звязала сваё прафесійнае жыццё з Беларусбанкам, і яе працоўны стаж у гэтай галіне налічвае амаль 33 гады. Крыху больш за 22 гады прысвяціла банкаўскай справе Вольга Уладзіміраўна Курбацкая з Обалі.
Вось так прыемна пачаўся гэты год для жанчын, год асабістых юбілеяў і заслужанага прызнання іх прафесіяналізму і адданасці любімай справе.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №14 ад 20.02.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *