Акция «Наши дети» прошла в детском доме семейного типа в Шумилино

Главное Образование Общество

З  добрым  настроем  і  падарункамі

У дзіцячым доме сямейнага тыпу, што знаходзіцца ў Шуміліне, пабывалі госці: намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Пенін і старшыня райвыканкама Віктар Гутараў.

Шаноўных гасцей дзеці сустрэлі вясёлым карагодам з Дзедам Марозам і Снягуркай. Святочны настрой падарылі хлопчыкам і дзяўчынкам дарослыя: яны прывезлі  ўсім салодкія падарункі. У. П. Пенін ад аблвыканкама ўручыў сертыфікат на 6 тысяч рублёў, гэтыя грошы пойдуць на набыццё кухоннага гарнітура, бытавой тэхнікі і вулічнага гульнявога комплексу. Уладзімір Пятровіч пажадаў дзецям моцнага здароўя і добрай вучобы.

Віктар Гутараў ад імя раённай улады уручыў сертыфікат на 800 рублёў для набыцця спартыўнага інвентару.

Да цёплых пажаданняў далучылася намеснік старшыні райвыканкамі старшыня раённайарганізацыі «Белая Русь» Ірына Шалахава, якая самым маленькім дзеткам  падарыла санкі. За ўсе падарункі дзеці дзякавалі гасцям гучным «дзякуй».

Закончылася мерапрыемства чаяпіццем, падчас якога хлопчыкі і дзяўчынкі расказвалі гасцям пра свае поспехі, дасягненні і планы на будучае.

Ларыса ЗАЙЦАВА.

Надрукавана ў №102 ад 31.12.2019 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *