В Шумилино разыграли кубок по баскетболу

Актуалии Спорт, туризм

Разыгралі кубак па баскетболе
На мінулым тыдні ў райцэнтры быў разыграны кубак раёна па баскетболе сярод вучняў 5-9 класаў.
У спаборніцтвах сярод хлопчыкаў удзельнічалі пяць каманд – СШ №1, СШ №2, раённая гімназія, Мікіціхінская СШ і Обальская СШ.  Пасля адборачных гульняў ва ўпартай барацьбе  ў матчы за першае месца баскетбалісты Мікіціхінскай СШ (настаўнік фізкультуры А. Я. Асташонак) упэўнена ўзялі верх над камандай СШ №2 (А. В. Навуменка), а ў матчы за трэцяе месца перамогу святкавалі хлопцы з СШ №1 (А. П. Ходзюш).
Шмат цікавага было і на спаборніцтвах дзяўчынак. Тут за перамогу змагаліся каманды з СШ №1, СШ №2, Обальскай СШ, раённай гімназіі і Башнёўскай СШ. Добрую камбінацыйную гульню паказалі дзяўчаты з СШ №1, прыемна здзівілі башнёўскія баскетбалісткі, на роўных змагалася з канкурэнткамі обальская дружына, за якую выступалі толькі сямікласніцы. Гэтыя каманды падзялілі прызавыя месцы: кубак па баскетболе сярод дзяўчынак выйграла СШ №1 (Г. М. Садохін), другое месца ў Обальскай СШ (П. В. Ганушчанка), трэцяе – Башнёўскай СШ (А. Г. Далецкі).
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №24 ад 27.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *