Александр Капшуль: «Работа депутата направлена на оказание помощи людям»

Единый день голосования-2024 Новости Общество

На мінулым тыдні наш раён наведаў дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Шумілінскай выбарчай акрузе № 38 дырэктар РУП «Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт» Аляксандр Капшуль.

Аляксандр Георгіевіч правёў у рэдакцыі газеты прыём грамадзян. Адбылася сустрэча з кіраўніцтвам раёна – старшынёй райвыканкама Сяргеем Галынчыкам і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Будневічам, падчас якой абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў. Карыстаючыся момантам, мы пагаварылі з дэпутатам абласнога Савета дэпутатаў і ўзгадалі, якім быў на Шуміліншчыне яго дэпутацкі год.

За мінулы год работы ў выбарчай акрузе А. Г. Капшуль правеў 10 выязных прыёмаў грамадзян і сустрэч у працоўных калектывах. «Ніводнае пытанне, якое паступіла ад выбаршчыкаў, не было пакінута без разгляду, – падкрэсліў дэпутат. – Па кожным дадзены тлумачэнні або прыняты канкрэтныя рашэнні, пры гэтым значная частка пытанняў вырашана станоўча». Так, напрыклад, у кастрычніку аператыўна была вырашана праблема жыхаркі Шуміліна ў адсутнасці гарачага водазабеспячэння ў кватэры. Камунальнай службай неадкладна былі выкананы работы па рэгуліроўцы сістэмы падачы гарачага водазабеспячэння.

У асноўным паступаючыя пытанні вырашаліся на мясцовым узроўні пры актыўным садзейнічанні раённага выканаўчага камітэта, дарожных і камунальных службаў. Некаторыя пастаўлены на кантроль. Так, у прыватнасці, тэрмін вырашэння звароту жыхаркі райцэнтра аб нязгодзе з выкананымі работамі па ўцяпленні жылога памяшкання – 1 лютага 2024 года.

Наогул дэпутат абласнога рангу за час сваёй дзейнасці прыклаў руку да многіх пытанняў, якія былі вырашаны. Даводзілася яму дэталёва, з выездам на месца, разбірацца з уладкаваннем ліўневай канавы ў адным з аграгарадкоў, дапамагаць вырашаць пытанне з вадой у Обалі, садзейнічаць, каб хутчэй падсыпалі дарогу ў Непаротах і Светласельскім, аднавілі магазін у Дабеі, вярнулі ў райцэнтр пункт праходжання тэхагляду, некаторым заяўнікам дапамог з працаўладкаваннем.

Дэпутат Аляксандр Капшуль – часты госць у раёне. Аляксандр Георгіевіч прымаў удзел у многіх мерапрыемствах, якія ладзіліся на Шуміліншчыне, аказваў дапамогу і падтрымку арганізацыям і грамадзянам. Так, дэпутатам за час яго дзейнасці ў Шумілінскай выбарчай акрузе аказана значная дапамога ўстановам адукацыі: Обальскай сярэдняй школе (полікарбанатная цяпліца, два тэлевізары, мульціборд), Мікіціхінскаму дзіцячаму саду (пральная машына, гульнявы комплекс, вентыляцыйнае кухоннае абсталяванне, тэлевізар), Обальскаму дзіцячаму сацыяльнаму прытулку (электрапліта, халадзільная і маразільная камеры). Да абласных «Дажынак» была аказана спонсарская дапамога ў суме 25 тысяч рублёў КУП БАН на рамонт фасада будынка.

Актыўна ўдзельнічаў А. Г. Капшуль і ў рэспубліканскіх дабрачынных акцыях «Нашы дзеці», падчас якіх з падарункамі наведваў раённы дом сямейнага тыпу, мнагадзетныя сем’і раёна. У рамках работы ў акрузе дэпутат прымаў удзел у пасяджэнні выканаўчага камітэта і раённага Саветаў дэпутатаў, дыялогавых пляцоўках, сустрэчах з працоўнымі калектывамі.

«Уся работа ў першую чаргу была накіравана на вырашэнне зваротаў і аказанне дапамогі людзям», – заўважыў дэпутат. – Як дэпутат, я заўсёды імкнуся аператыўна рэагаваць на пытанні, якія паступаюць, у рамках сваёй кампетэнцыі, адстойваць і абараняць інтарэсы выбаршчыкаў, садзейнічаць у іх вырашэнні, быць пасрэднікам паміж органамі ўлады і чалавекам, якому патрабуецца дапамога. Хачу сказаць вялікі дзякуй усім выбаршчыкам за аказаны мне давер, за актыўную грамадзянскую пазіцыю. Асаблівыя словы ўдзячнасці – раённаму кіраўніцтву за супрацоўніцтва і садзейнічанне ў вырашэнні пытанняў грамадзян».

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *