Успешно выступают в международных конкурсах ученики Шумилинской детской школы искусств

Культура Молодёжь Образование

Спяваюць. Граюць. Перамагаюць

Выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў – дзеці таленавітыя, неардынарныя, з мастацкім бачаннем свету. Яны спяваюць, граюць на музычных інструментах і перамагаюць, расказала дырэктар навучальнай установы Алена Сцяпанава.

«Таленты новага стагоддзя». У Міжнародным конкурсе выканаўчага маста-цтва «Таленты новага стагоддзя» шмат перамог у навучэнцаў з харавога, народ-нага, духавога і фартэпіяннага аддзяленняў.
У намінацыі «Дуэт» шумілінскія дзяўчаты Кіра Гуйдо і Віталія Белагалова сталі ўладальнікамі Гран-пры і ўзнагароджа-ны памятнымі сувенірамі. Кіра грала на фартэпіяна, Віталія – на флейце. Пера-могу дзяўчаты раздзяляюць са сваімі настаўнікамі Нэлі Жаваранкавай і Інай Ворса.
У намінацыі «Сольныя спевы» дыпламантам ІІ ступені стала Дар’я Ільюшчан-ка, ІІІ ступені – Яўген Несцераў (настаўніца – Вольга Семчанка).
Педагог Алена Скорынава добра падрыхтавала сваіх выхаванцаў да ўдзелу ў намінацыі «Цымбалы». Марыя Хіцева і Карына Юхнавец сталі дыпламантамі І ступені, Сцяпан Голубеў – лаўрэатам ІІІ ступені.
У намінацыі «Фартэпіяна» дыплом лаўрэата ІІ ступені атрымала Эма Сукіясян, ІІІ – Ульяна Казлова. Рыхтавалі дзяўчат да конкурсу Алена Сцяпанава і Алена Ананіч. У намінацыі «Акардэон» дыпламантам І ступені стала Яўгенія Васёха (настаўнік Аксана Ільінец).

«Жар-птушка». Навучэнцы школы заявілі пра сябе на Міжнародным конкурсе выканаўчага майстэрства «Жар-птуш-ка», у якім прымалі ўдзел больш за сем тысяч дзяцей з 15 краін свету. Лаўрэатам ІІ ступені ў намінацыі «Фартэпіяна» стала Эма Сукіясян (настаўнік Алена Сця-панава), лаўрэатам ІІІ ступені ў намінацыі «Баян» – ансамбль у складзе Глеба Кулец-кага і Максіма Шаўнёва (настаўнік Ганна Багданава).

«Запаліць зорку».Выдатна выступілі шумілінскія дзеці ў V Рэспубліканскім кон-курсе мастацтваў «Запаліць зорку» ў Мінску. У намінацыі «Сольныя спевы» Ганна Гайлова стала лаўрэатам ІІ ступені (настаўнік Алена Фёдарава), а Ксенія Герцык з Сіроцінскага філіяла ДШМ – дыпламантам ІІІ ступені (настаўнік Паліна Паскіна).

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *