В школах Шумилинского района широко отметили юбилей Купалы и Коласа

Образование

Юбілеі песняроў адсвяткавалі шырока
У сувязі з 130-годдзем з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа аддзелам адукацыі раёна быў распрацаваны план мерапрыемстваў па ўшанаванні памяці паэтаў. Былі аформлены стэнды “Слаўныя сыны Бацькаўшчыны”,  “Янка Купала і Якуб Колас – наш гонар і слава”, мастацкія і кніжныя выставы “Песняры беларускай зямлі”, “Пісьменнікі-юбіляры” і іншыя. Для вучняў малодшых  класаў праведзены вусныя часопісы, конкурсы малюнкаў, віктарыны “Па старонках паэзіі”, “Па казках Я. Купалы і Я.  Коласа”, бібліятэчныя і інфармацыйныя гадзіны. Літаратурна-музычная кампазіцыя “Жывая спадчына”, віктарына “Па казках Я. Купалы і Я. Коласа” (Мішневіцкая СШ), літаратурна-музычная кампазіцыя “Купала і Колас – наш гонар, сумленне і слава” (Мішневіцкая СШ, Обальская СШ), падарожжа ў мінулае “Яны і сёння з намі, нашы Песняры”, турнір знаўцаў “Нашы песняры” (Кардонская СШ, Шумілінская СШ №1, Навікоўская СШ).
Ладзіўся конкурс чытальнікаў “І вершы гучаць праз стагоддзі”,  конкурс дзіцячай творчасці “Пад сінім небам”. У Обальскай СШ прайшла  акцыя “Гаворым па-беларуску”, у Мішкавіцкай СШ — гульня “Шляхамі Я. Купалы і Я. Коласа”. Вучні Шумілінскай СШ №2 паставілі інсцэніроўку з п’есы Я.Купалы “Паўлінка”. Літаратурны брэйн-рынг “Пісьменнікі-юбіляры” прайшоў у Слабадской д/с-СШ. У школах прайшлі літаратурныя вечарыны “Свет кахання ў паэзіі Я. Купалы” (Обальская СШ), “Нашы песняры” (Суравенская БШ, Шумілінская СШ №2), “Знакавыя постаці беларускай літаратуры Я. Купала і Я. Колас” ( Мішкавіцкая СШ). У Амбросавіцкай д/с-СШ праведзена літаратурная гасцёўня “Песняры народных дум”. У гімназіі  ў рамках Тыдня навукі заслуханы рэфераты па тэмах: ”Якуб Колас. Жыццё і творчасць”, “Я. Купала – прарок нацыі”. Вучаніца Шумілінскай СШ №2 Гарохава Кацярына (кіраўнік Навуменка А. А.) даследавала тэму “Юнацкія гады Купалы і яго літаратурныя творы для дзяцей” і прыстойна прадставіла  яе на раённай канферэнцыі навуковых таварыстваў вучняў. Вучні Навікоўскай СШ наведалі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.
А. БАБІЧАВА, метадыст ВМК.
Надрукавана ў №44 ад  05.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *