В прошедшие выходные в Лесковичах прошли туристические слёты школьников и молодёжи Шумилинского района

Актуалии Молодёжь Спорт, туризм

Турыстычная сага

Туристы из Ловжанской школы

Канец мінулага тыдня стаў адметным для аматараў актыўнага адпачынку –  у Лескавічах прайшлі два турысцкія злёты.
Распачалі турыстычную сагу школьнікі. 13 каманд (каля 150 удзельнікаў) змагаліся за званне лепшых турыстаў.  На адкрыцці турысцкага злёту начальнік раённага аддзела адукацыі П. У. Спірыдонаў адзначыў, што турзлёт – лагічнае завяршэнне доўгага навучальнага года і пачатку летняга адпачынку.
Безумоўна, для школьнікаў турзлёт стаў сапраўднай падзеяй. Гэта не толькі спартыўныя і творчыя выпрабаванні, а і магчымасць цудоўна правесці час, пазнаёміцца.
Цікава было паназіраць за камандамі да стартаў. Мінулагоднія пераможцы  — турысты з Лаўжанскай школы – яўна не збіраліся аддаваць лідарства.
Каманда СШ №2 была ў захапленні ад шчупака вагою звыш аднаго кілаграма, якога злавіў у мясцовым возеры адзін з дарослых кіраўнікоў каманды; а вось чатырохкласнікаў з Сіроцінскай школы можна было з упэўненасцю назваць самымі юнымі турыстамі мерапрыемства, трэба было бачыць непаўторны інтарэс і як гарэлі іх вочы…
І вось яны, першыя старты. Турысцкая паласа. Юныя турысты няблага справіліся з заданнем, хаця некаторыя і паблукалі па маршруце. Лідарства адразу захапіла Лаўжанская школа. Другі этап – віктарына, трэці…
Пад вечар сапсавалася надвор’е, але ж дождж не мог паўплываць на спартыўны дух турзлёту. Здавалася, што юныя турысты ці то не заўважаюць дождж, ці то наадварот радуюцца новаму выпрабаванню. Як там не было, але каманды падарылі ўвечары сапраўднае канцэртнае шоу.
Другі дзень турысцкага злёту прапанаваў новыя конкурсы і выпрабаванні, з якім без праблем спраўляліся юныя турысты, паказваючы, што ў іх дастаткова турыстычных навыкаў і ведаў.
Па выніках усіх этапаў перамогу зноў святкавала каманда Лаўжанскай школы, тройку лідараў дапоўнілі турысты з раённай гімназіі і СШ №1.
*   *   *

На марше - команда "Райагросервиса"

Не паспелі ў пятніцу раз’ехацца юныя спартсмены, як у Лескавічы пачалі збірацца дарослыя турысты. Турыстычную сагу  прадоўжыў 42-і раённы турысцкі злёт моладзі.  Свае каманды выставілі 7 арганізацый і прадпрыемстваў раёна – райспажыўтаварыства, ПМК-70, раённы аддзел адукацыі, цэнтральная раённая бальніца, раён электрычных сетак, райаграсэрвіс, Обальскі керамічны завод.
На ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў падкрэсліў, што турзлёт пастаянна карыстаецца папулярнасцю   сярод моладзі. Анатоль Мікалаевіч пажадаў спартыўных перамог удзельнікам турзлёту.
Спартыўна-турысцкую частку турзлёту складалі спаборніцтвы ў тэхніцы веласіпеднага турызму, футбалісты і валейбалісты змагаліся ў групах за выхад у фінальныя часткі. Таксама ў пятніцу пачаўся конкурс мастацкай сама-дзейнасці.
Вельмі насычанай выдалася субота. Адкрываў другі дзень турзлёту кантрольна-турысцкі маршрут. Нялёгкае выпрабаванне ўскладнілася моцным ліўневым дажджом. Трэба адзначыць, што ўсе каманды добра “разабраліся” з маршрутам.
Па традыцыі арыгінальныя стравы прапанавалі канкурсанты падчас конкурсу кулінараў. Удосталь  па-смяяліся і на жартоўнай эстафеце. Адным словам, субота праляцела як адно імгненне.
Шмат цікавага было і ў апошні дзень злёту. Трыятлон, канат, турысцкія газеты, імідж каманды.
Трэба адзначыць, што на турзлёце  моладзь займалася і добраўпарадкаваннем тэрыторый. Турысты навялі парадак (высеклі і склалі кустоўе) на тэрыторыі, якую вызначыў старшыня Светласельскага сельвыканкама В. В. Шчарбакоў.
Прызавая тройка 42-га раённага турыстычнага злёту моладзі: першае месца – “Шумілінскі райаграсэрвіс”,  другое – раён электрычных сетак, трэцяе – раённы аддзел адукацыі.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №46 ад 12.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *