Происшествия: пожар и ДТП

Происшествия

Пажар дома ў Клётчыне

2 лютага ў 0.44 у раённы аддзелпа надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра пажар жылога дома ў вёсцы Клётчына Обальскага сельсавета. Агнём у доме знішчаны дах, столевае перакрыцце, маёмасць, пашкоджаны сцены.
Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні гаспадара дома.
МНС папярэджвае: неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні – асноўнайя прычына пажараў і гібелі ад іх. Каб пазбегнуць трагедыі, выконвайце элементарныя правілы пажарнай бяспекі. Ні ў якім разе не курыце ў ложку!
Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.

Сутыкнуліся

У нядзелю, 4 лютага, у райцэнтры на перакрыжаванні вуліц Юбілейная-Сіпко адбылосядарожна-транспартнае здарэнне.
Жыхар Мінска, які на мікрааўтобусе “Пежо-Эксперт” рухаўся па вуліцы Юбілейнай у бок абласнога цэнтра, праехаў на чырвонае святло святлафора. У выніку сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем “Пежо-307”, якім кіраваў жыхар райцэнтра. Ен паварочваў з вуліцы Сіпко на Юбілейную на дазваляючае святло святлафора. У выніку ДТЗ транспартныя сродкі пашкоджаны, людзі не пацярпелі. На мінчаніна складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф ад 5 да 20 БВ з пазбаўленнем вадзіцельскіх правоў да двух гадоў або без пазбаўлення.
Супрацоўнікі ДАІ папярэджваюць: ха-рактар надвор’я мяняецца некалькі разоў на дзень, таму ўдзельнікам дарожнага руху трэба быць максімальна асцярожнымі. Варта захоўваць дыстанцыю і хуткасны рэжым, не дапускаць рэзкіх манеўраў, адмовіцца ад абгонаў.
Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *