Пьяницы устроили притон? – Вызывайте милицию

Общество Происшествия

Выхад адзін – выклікаць міліцыю
У рэдакцыю завітала жыхарка райцэнтра А. В. Стурліс. “Я ад імя ўсіх жыхароў дома нумар 12 вуліцы Юбілейная, – пачала Ала Васільеўна, – нас непакоіць, што ля драўлянай гаспадарчай пабудовы, якая непадалёк ад дома, збіраюцца аматары спіртнога. Вядома, і кураць там. Склалася  пажаранебяспечная абстаноўка.  А вы самі прыйдзіце і ўпэўніцеся, што месца за гаспадарчай пабудовай – гэта сапраўдны сметнік”.
Упэўніцца ў гэтым было няцяжка. Побач з драўлянай сцяной, на тыльным баку – мноства пустых і бітых бутэлек ад рознага роду спіртнога, валяецца гадамі не прыбіранае смецце…
Але з цэнтральнага ўваходу чыста, на дзвярах вісіць навясны замок. Мясцовыя жыхары падказалі,  што карыстаецца гаспадарчай пабудовай іхні сусед  У. У. Нікіфараў. “Так, гэта я гаспадар, – пацвердзіў Уладзімір Уладзіміравіч. – Сітуацыю ведаю, часам а сёмай гадзіне раніцы ля гаспадарчай пабудовы ўжо п’юць спіртное. І сварыўся неаднойчы, і папярэджваў. Але ж хто мяне, пенсіянера, слухаць будзе? Алкаголікі аблюбавалі сабе ціхі куток, дзе іх мала хто бачыць. Я не ведаю, як з імі змагацца”.
Па гэтаму пытанню мы звярнуліся ў райаддзел унутраных спраў. У гэтай сітуацыі, як патлумачыў старшы інспектар прафілактыкі аддзялення аховы грамад-скага парадку і прафілактыкі РАУС  А. А. Шаціла, адзін выхад – выклікаць міліцыю. Калі выпівох зловяць з палічным, ім пагражае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да васьмі базавых велічынь. У выпадку, калі такое правапарушэнне зроблена двойчы на працягу года, штраф – да пятнаццаці базавых велічынь.
Што датычыцца ўборкі прыдамавой тэрыторыі, то яе павінны рабіць работнікі камунгасу, патлумачыў юрысконсульт УП ЖКГ В. А. Емяльянаў. Але заявак наконт   уборкі названай прыдамавой тэрыторыі ў камунгас не паступала.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №47 ад 15.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *